Четверг, 20 01 2022
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Кітаі выйшаў падручнік «Беларуская мова»

  • Суббота, 14 августа 2021 14:58

У Пекіне выдадзены падручнік «Беларуская мова». Аўтарамі з’яўляюцца Дар’я Зубко і Хань Сяое. 

Выданне распрацавана як аснова для навучання кітайскіх студэнтаў, якія крыху знаёмы з граматычнай сістэмай рускай мовы і жадаюць вывучаць беларускую мову. Вучэбны дапаможнік не ўключае ў сябе пераклад слоў на рускую мову, што дазваляе студэнтам знаходзіць аналагі слоў у рускай мове, бачыць у іх адрозненні, што надалей спрыяе вывучаць і другія групы славянскіх моў. 

Мэта дапаможніка – пазнаёміць студэнтаў з граматычнай сістэмай беларускай мовы, навучыць іх навыкам чытання, маўлення, пісьма і аўдзіравання. «Беларуская мова» Дар’і Зубко і Хань Сяое ўключае ў сябе ўводны курс і асноўны курс. 

Падручнік складзены з падтрымкай Цэнтра даследванняў Беларусі пры Другім Пекінскім універсітэце замежных моў (BISU). Нагадаем, што Цэнтр быў створаны ў кастрычніку 2014 года з дапамогай Пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР, з’яўляецца першым у Пекіне (і другім у Кітаі) Цэнтрам, які спецыялізуецца на вывучэнні адносін Беларусі і Кітая. Курс навучання беларускай мове ў Другім Пекінскім універсітэце замежных моў распачаты ў 2016 год. Першую лекцыю прачытаў тагачасны беларускі амбасадар у Паднябеснай Віктар Бура. За гэтыя гады 28 студэнтаў атрымалі сертыфікат, які сведчыць пра іх веданне беларускай мовы. 

 

Сяргей Шычко

 

Прочитано 3414 раз