Четверг, 27 01 2022
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сустрэчы з Купалам і Дзень народнага адзінства

  • Пятница, 13 августа 2021 19:27

У сёлетнім жніўні Выдавецкі дом «Звязда» падрыхтаваў для чытача шэраг новых выданняў.

Павінна пабачыць свет кніга Льва Клейнбарта «Сустрэчы. Янка Купала». Яна прадоўжыць серыю «Адрасы Беларусі ў свеце». Раней пад «фірменнай» вокладкай гэтага праекта ўбачылі свет кнігі, якія расказвалі пра ўраджэнцаў Беларусі ў Расійскай Федэрацыі, ва Украіне, у Туркменістане, Казахстане, Таджыкістане, Узбекістане, Кыргызстане, а таксама ў Індыі, Японіі, Кітаі, Манголіі, пра сувязі з гэтымі краінамі ў галіне культуры, асветніцтва. Увагу чытачоў прыцягнула серыйная кніга Пас Дамейка пра яе знакамітага прашчура – геолага, падарожніка, асветніка Ігната Дамейку, які нарадзіўся ў Карэліцкім раёне, на Гродзеншчыне. І вось зараз – кніга легендарнага рускага літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, публіцыста, сучасніка народнага песняра Беларусі Янкі Купалы Льва Клейнбарта, які нарадзіўся ў Капылі, на Міншчыне.

Другая навінка ад Выдавецкага дома «Звязда» – філакартычны альбом лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ліхадзедава «17 верасня. Дзень народнага адзінства». Альбом, у якім праз рэпрадукцыі старых паштовак, адлюстроўваецца жыццё Беларусі ў 1920-1939 гг., а таксама паказваецца шматканфесійны характар развіцця беларускай прасторы, адметнасці розных народаў, якія жывуць, жылі ў ранейшыя часіны ў розных куточках нашай Айчыны.

І трэцяя жнівеньская кніга – літаратурны альманах «Мост дружбы», які традыцыйна выдаецца па выніках конкурсу апавяданняў маладых празаікаў, што ўжо не першы год праводзіць Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Пад адной вокладкай – творы беларускіх і расійскіх аўтараў, якія робяць першыя крокі ў літаратуры.

Сяргей Шычко

Прочитано 6232 раз