Четверг, 28 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Расійскі журналіст і перакладчык з Любчы

  • Суббота, 21 августа 2021 12:03

З Навагрудчынай звязаны імёны многіх беларускіх, польскіх, рускіх пісьменнікаў. Адам Міцкевіч, Юзаф Бака, Вольга Іпатава, Барыс Тураеў, Яўген Лецка, Ніна Тарас, Уладзімір Высоцкі, Мікалай Гайба…

Але ж літаратурная карта Навагрудчыны была б няпоўнай, калі б мы не згадалі такога зусім забытага літаратара, журналіста, перакладчыка, як Аскар Маісеевіч Картажынскі (1882 – 1933), які нарадзіўся таксама на Навагрудчыне, у Любчы.

Вучыўся наш зямляк у інжынернай школе ў Саксоніі, а пасля ‒ на філасофскім факультэце Бернскага ўніверсітэта. Працаваў Аскар Картажынскі ў лабараторыі эксперыментальнай псіхалогіі ў Ляйпцыгу. З 1907 года – у Санкт-Пецярбургу. Аўтар некалькіх кніг па літаратуры. Адна з самых знакавых – «Літаратурныя сілуэты» (Санкт-Пецярбург, 1911 год).

Аскар Картажынскі – перакладчык твораў Ф. Ведэкінда, Г. Гофмансталя, А. Шніцлера і іншых філосафаў. Друкаваўся ўраджэнец Любчы ў перыядычных выданнях Прыазоўскага края, у прыватнасці, у «Южном обозрении», «Раннем утре», іншых газетах і часопісах.

З 1914 года Аскар Маісеевіч – у Злучаных Штатах Амерыкі. Напісаў і выдаў некалькі кніг на ідыш. Памёр наш зямляк у 1933 годзе.

Нагадаем для ўважлівых навагрудскіх, любчанскіх краязнаўцаў, што ў 2022 годзе – 140 год з дня нараджэння Аскара Картажынскага.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 4885 раз