Суббота, 18 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Проза «Маладосці». Настасся Нарэйка. Светлячок. Апавяданне

Сёння начное дзяжурства належыць мне. Будзе жоўты, як старая папера, круг ад настольнай лямпы, будзе вечная кніга з дробным шрыфтам, апошнюю старонку якой перагарну тады, калі абрынецца на свет другі патоп, будзе пранізліва–гучнае ціканне гадзінніка — пульс часу. Будзе ноч...

А пакуль што хуткім крокам іду па горадзе. Парк сцеле пад ногi мокрае кляновае лісце колеру золата. Шары ліхтароў, вымытыя да бляску, коцяцца ўздоўж алеі, не адстаючы нi на крок. І я бягу — не магу ўтрымацца. На скрыжаванні жоўтае святло дае перавесці дыханне, але гэта некалькі секунд. Плынь падхоплівае мяне i нясе далей. Мільгаюць вітрыны, газетныя шапікі з ручайкамі цікаўных да таго, што робіцца ў свеце, лавачкі i аранжавыя камізэлькi адказных за чысціню горада... Звычайна плынь пакідала мяне якраз ля неабходных дзвярэй, але гэтым вечарам я сама выпала з яе. Выпала, бо ўбачыла жанчыну з пустымі вачыма (у ТАКІХ вочы заўсёды пустыя).

Яна сядзела на прыступках ля дзвярэй жаночай кансультацыі, белая, як крэйда. Глядзела цераз рэчы i людзей, не плакала i, здавалася, не дыхала. Яна прамерзла да касцей, запэцкала брудам паліто колеру кавы з малаком — усё адно. Я пайшла далей, бо ведала, што, калі загавару з незнаёмкай, пачну яе шкадаваць. Гэта нельга...

Я спынілася перад старым двухпавярховым домам з забітымі крыж–накрыж вокнамі i гучна ўцягнула паветра, горкае, што палын. «Толькі азірніся!» — прыгразіла сабе i рванула з усяе сілы перакошаныя дзверы з аблупленай фарбай.

Гэты стары будынак быў месцам маёй працы. Hixтo ў горадзе нават не здагадваўся, што ў iм жывуць дзеці. Тыя дзеці, што маглi б хадзіць па ласкавай зямлі, гаварыць прыгожай мовай, спяваць цудоўныя песнi, смяяцца, плакаць, радавацца i сумаваць. Яны маглi б жыць, калі б у будынку побач, у той самай жаночай кансультацыі, ix не пазбавілі такой магчымасці.

Я зачыніла за сабою дзверы i прыціснулася да ix ілбом. Я баялася павярнуцца i ўбачыць немінучае. Я ведала, што за спінай маёй, за сталом, які на сённяшнюю ноч стане маім прыстанкам, сядзіць дзіця — хлопчык цi дзяўчынка (хутчэй за ўсё, дзяўчынка), — чыя маці (хаця, якая яна мацi?) брыдзе зараз па вуліцах начнога горада ў паліто колеру кавы з малаком i ведае, што ўсё для яе скончана.

— Скажыце...

Я здрыганулася, пачуўшы тоненкі, бы званочак, голас.

— Вы — мая мама?

Я павярнулася павольна–павольна ў спадзяванні, што мне проста падалося. Але за сталом у белым (яны заўсёды ходзяць у белым, нашы дзеці) сядзела дзяўчынка з залатымі, як лісты ў парку, валасамі. Яна глядзела на мяне, i вочы яе былі не пустыя. Нечалавечыя вочы, бо i сама яна была не чалавекам, а анёлам (мы не разумеем, чаму ў нашых дзяцей не растуць крылы...).

Дзяўчынка паўтарыла сваё пытанне яшчэ раз. Я падышла, узяла яе на рукi, села. Яна зручна ўладкавалася на мaix каленях, абняла pyкамі за шыю, змахнуўшы з каўняра паліто кропелькі дажджу. Я ведала, што цяпер, у першае ж імгненне, павінна расказаць ёй праўду. Heкалi даўно мы з калегамі спрачаліся, ці варта гаварыць нашым дзецям пра тое, хто яны. Спярша я была супраць, але потым зразумела: для таго, каб выконваць работу, iм патрэбна ведаць.

— Як цябе завуць? — спытала я, каб хоць на некалькі імгненняў адцягнуць момант праўды.

— Светлячок, — сказала дзяўчынка.

— Я не твая мама, Светлячок.

Тысячу разоў бачыла, як гаснуць дзіцячыя вочы пасля гэтых слоў.

— Тады хто?

— Ведаеш, твая мама аднойчы моцна закахалася i аслепла ад cвaix пачуццяў. Яна не заўважала нічога навокал, жыла толькі iмі. Пра жонку i дзяцей свайго каханага яна даведалася толькі тады, калi расказала яму пра цябе, пра тое, што ты будзеш.

— А тата?

— Людзі часта робяць памылкі, Светлячок. Таму ён папpaciў тваю маму ніколі больш яго не турбаваць i знік. А яна была слабая i ганарлівая адначасова, баялася касых позіркаў i таго, што скажуць пра яе ў маленькім горадзе.

— Мама вырашыла, што я ёй не патрэбная?

— Так, — нельга было хлусіць нашым дзецям. — Яна пайшла туды, дзе людзі ў белых халатах дапамагаюць пазбавіцца... развітацца... вызваліцца…

Я не магла падабраць слова.

— Я зразумела, — апусціла галаву дзяўчынка, а потым зноў паглядзела мне проста ў вочы. — Гэта справядліва?

— Несправядліва, — не задумваючыся, сказала я. — Ты, напэўна, стамілася, Светлячок?

Пойдзем, я пакажу табе твой ложак.

Мы ціxa падымаліся па лесвіцы, каб не патрывожыць cваімі крокамi іншых дзяцей.

Я правяла яе паміж двума шэрагамі ложкаў i паказала вольнае месца. Яна наблізілася, правяла маленькай рукой па мяккай тканіне белай начной сарочкі, раскладзенай паўзверх коўдры.

— Табе дапамагчы?

Яна кіўнула i павярнулася спінай, каб я магла расшпіліць гузікі. Я вызваліла адзін, другі, трэці... І толькі на чацвёртым плечы Светлячка дробна задрыжалі. Імгненна павярнуўшы дзяўчынку да сябе, я моцна абняла яе, нібы хацела выціснуць увесь боль з гэтага маленькага чалавека.

— Скажыце, ва ўcix гэтых дзяцей таксама не будзе жыцця?

— Жыццё будзе. Толькі іншае. Ты ўсё зразумееш потым.

— Чаму мамы кінулi ix? Таму што былі такія слабыя, як мая?

— Ciтуацыі розныя, Светлячок. Вось бачыш, злева ад цябе спіць дзяўчынка. Яе завуць Сонейка. Светлае iмя, праўда? Мама гэтай дзяўчынкі зацяжарыла i нечакана засталася без мужа. Ён загінуў, у яе на руках ужо былі пяцёра сыноў, над галавой — дах здымнай кватэры... Выбару здавалася, не існавала. Мама Сонейка зрабіла тое самае, што i твая.

— А гэты хлопчык на ложку справа? — спытала дзяучынка.

— Лixтарык. Яго мама яшчэ дзяўчынкай звязалася з дрэннай кампаніяй i аднойчы раніцай пасля вясёлай ночы з водарам гарэлкі прачнулася побач з незнаёмцам. Гэта быў канец. У школе, дома — паўсюль хутка стала вядома. Асабліва злаваўся строгi бацька, паабяцаўшы ніколі не дараваць. Простае выйсце падказала старэйшая сястра, за руку адвяла куды трэба. Лixтарык так i не нарадзіўся, а дзяўчынка, яго маці, потым памерла. Ёй было 15...

Светлячок маўчала, толькі рэдкія ўcxліпы ўваходзілі ў маё плячо, як нажы.

— Скажыце, я... Мы калі–небудзь убачым cвaix мам?

— Убачыце, — сказала я. — Ты пра ўсё даведаешся заўтра.

Я пасадзіла яе на ложак, дапамагла зняць сукенку i апрануць сарочку, потым накрыла коўдрай i пацалавала ў лоб.

— Дабранач.

Я бегла па калідоры. Лecвіца... Нарэшце! Цяпер можна плакаць уголас. Я села за свой стол. Той самы. I старонка разгорнутай кнігі хутка размокла ад слёз, як караблік з газетнай паперы, што пацярпеў крушэнне ў вірлівай ручаіне.

Ведаеце, часам я праклінала сваю работу, часам мне здавалася, што я змагу без яе жыць. Дарма.

Усю ноч я сядзела без руху, а потым незаўважна заснула цяжкім, як вечнасць, сном. Сонца з’явілася раптоўна... Яно прайшло праз забітыя дошкамі вокны i заліло пакой цёплым грэчневым мёдам. Наш дом ажываў. Дом маленькіх анёлаў...

Тупаценне босых ножак прымусіла мяне схамянуцца. Я паднялася з крэсла i замерла ў чаканні: вось зараз па лесвіцы скоцяцца мне насустрач нашы дзяўчынкі i хлопчыкі з незвычайнымі імёнaмi... Аднак тупаценне раптам сціхла. Я спярша спужалася, а потым ycпoмнiла пра Светлячка. Відаць, дзеці заўважылі, што ў ix пакoi з’явілася новенькая, i зараз распытваюць яе.

Я паглядзелася ў люстэрка на сцяне. Валасы былі зблытаныя, а вочы — cyxiя i горкія. Я пайшла наверх. Дзеці сапраўды aбступілі Светлячка.

— Добрай раніцы, — усміхнулася я.

3 радаснымі воклічамі яны кінуліся да мяне, ледзь не збіўшы з ног.

— Вось гарэзы, зусім вы распусціліся! — пачуўся ад дзвярэй голас маёй калегi, той, што прыйшла на дзённую змену.

Kaлi дзеці кінуліся жадаць добрай paніцы маёй напарніцы, да мяне цixa падышла Светлячок.

— Вы абяцалі мне расказаць...

Я ўзяла яе за руку i павяла ў свой пакой. Сюды, на Канапу Сакрэтаў, прыводзіла кожнага.

І кожнаму расказвала адно i тое ж.

— У цябе цяпер будзе праца, Светлячок.

— Праца? — яна перапытала без усялякай цікавасці.

— Так. Ведаеш, на свеце вельмі шмат жанчын, якія зараз знаходзяцца ў стане вагання, думаюць, робяць выбар, як некалi твая мама. Дык вось, нашы дзеці, i ты ў тым ліку, прыходзяць да гэтых жанчын у снах i расказваюць, угаворваюць, спрабуюць засцерагчы ад памылкі, зберагаючы тым самым іншых хлопчыкаў i дзяўчынак.

— Гэта дапамагае?

— Дапамагае. Не заўсёды, зразумела, але ўсё ж.

Яе тварык засвяціўся ўсмешкай:

— Калі я магу пачаць?

Настасся Нарэйка

Крыніца: «Маладосць»

Прочитано 1356 раз