Пятница, 28 01 2022
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

На Нацыянальную літаратурную прэмію пададзена больш за 60 работ

  • Вторник, 10 августа 2021 16:58

На Нацыянальную літаратурную прэмію сёлета пададзена больш за 60 работ. Пра гэта распавёў журналістам дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Іван Саверчанка, перадае БелТА. 

«Нацыянальная літаратурная прэмія — важны стымул для развіцця айчыннай літаратуры. Cёлета пададзена больш за 60 работ на ўдзел у конкурсе, а на заключным этапе разглядалася 58. Пераможцы адбіраюцца па сямі намінацыях: паэзія, проза, публіцыстыка, крытыка і літаратуразнаўства, драматургія, кнігі для юнацтва і дзяцей, дэбют», – распавёў Іван Саверчанка.

Паводле яго слоў, адметнай рысай гэтага года стала тое, што не толькі пісьменнікі, але і грамадскія дзеячы даслалі на конкурс свае мемуары, успаміны. «Актыўна ўключыліся ў конкурс журналісты. Мне здаецца, што пераможцамі стануць вельмі яркія творчыя асобы і выбітныя літаратурныя творы. Пацешыла ў гэтым годзе наша літаратура для дзяцей і юнацтва, таму што кнігі прадстаўлены на любы густ і ўзрост. Цікавыя і насычаныя проза і паэзія. У нас ёсць што пачытаць », – упэўнены дырэктар.

«Сёння пераможца прэміі атрымлівае ўзнагароду ў памеры 100 БВ. Гэта досыць сур’ёзныя грошы для падтрымкі новых праектаў беларускіх пісьменнікаў. Кожны аўтар, які атрымлівае прэмію, атрымлівае і пэўны пасыл да новых творчых дасягненняў», — дадаў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

Крыніца: Звязда

Прочитано 4987 раз