Четверг, 20 01 2022
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Фэнтэзі і саўндтрэкі па кнігах

  • Вторник, 10 августа 2021 17:00

Намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы распавёў, чым будуць здзіўляць гасцей Дня беларускага пісьменства ў Капылі 5 верасня на гала-канцэртах адкрыцця і закрыцця свята, перадае БелТА. 

Фота: БелТА

«Адкрыццё і закрыццё ў гэтым годзе будуць неардынарнымі, з пэўным крэатывам. Адкрыццё будзе аформлена ў стылі фэнтэзі. Мерапрыемства будзе пададзена праз пэўную нерэальнасць, таму што творчасць — гэта заўсёды палёт, фантазія таго, што чалавек хоча выказаць, выказаць», — адзначыў Ігар Бузоўскі.

Паводле яго слоў, на закрыцці падача будзе зусім іншая. «Гэта будзе праект, які сумяшчае культуру, кінематаграфію, пісьменніцкую сераду — канцэрт у выглядзе падачы саўндтрэкаў па беларускіх кнігах. Гэта значыць, гледачам прадставяць не проста песеннае выкананне, а сумяшчэнне літаратурных твораў і канцэртнага нумара. Натуральна, гэта будуць беларускія творы і фільмы», — дадаў намеснік міністра.

«Я шчыра спадзяюся, што такая падача будзе цікавая як для тых, хто будзе знаходзіцца ў імправізаваным зале на адкрытай пляцоўцы, так і для тэлегледачоў. Такой падачы яшчэ не было, і я спадзяюся, што яна, магчыма, стане, нават традыцыйным пасылам для далейшых крэатыўных рашэнняў рэжысёраў і арганізатараў», – сказаў Ігар Бузоўскі.

Крыніца: Звязда

Фота: БелТА

Прочитано 5258 раз