Среда, 08 12 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Ад слова жывога пачатак…»

  • Среда, 17 февраля 2021 09:57

Канцэртная праграма да Дня роднай мовы.

«Ад усіх цяпер патомкі ёсць…», – пісаў Максім Багдановіч у творы «Страцім-лебедзь». Ёсць яны і ў класіка беларускай літаратуры. Гэта ўдзячныя чытачы і чытальнікі яго твораў, сярод якіх і ўдзельнікі Народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова».

Студэнцкі тэатр з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка – даўні сябар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і заўсёдныя ўдзельнікі музейных мерапрыемстваў.

Дзень роднай мовы – асаблівае свята для «жываслоўцаў», якія працуюць выключна па-беларуску і жывуць словам, бо нават паводле Святога Пісання напачатку ўсяго было Слова. Таму тэатр падрыхтаваў адмысловую канцэртную праграму, якой хацеў бы падзяліцца ў першую чаргу з наведвальнікамі музея.

Праграма «Ад Слова жывога пачатак…» аб’ядноўвае творы розных беларускіх пісьменнікаў, якія прагучаць у выглядзе маналогаў, песень, харавога чытання, тэатральных мініяцюр. Гэта творы Францішка Багушэвіча, Івана Мележа, Максіма Танка, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча… І, вядома, асобныя літаратурна-музычныя кампазіцыі можна будзе пачуць у канцэртнай праграме па творах Максіма Багдановіча, бо «ад Максіма Кніжніка пачатак» бяруць і сённяшнія студэнты. Яны гатовы распавесці ў канцэртных нумарах і пра выпадкі ў студэнцкім жыцці, і пагуляць у дарослых, але зрабіць гэта менавіта на роднай мове. На ёй прагучаць і словы традыцыйныя  перад любым канцэртам тэатра: «Мы пачынаем!»

 

19 лютага, 19.00.

Уваходны квіток: 5 руб.; 2,5 руб. – школьнікі, студэнты.  

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а  – Траецкае прадмесце).  

Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел па папярэднім запісе праз гугл-форму.

альбо па тэлефоне: (8 017) 355-22-95. 

Прочитано 6282 раз