Воскресенье, 20 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Суайчыннікі ў свеце. «Злосны эстэт» з «Групы пяці»  

  • Среда, 05 мая 2021 15:56
  • Автор  Сугучча

У 1909 годзе нарадзіўся ў Гомелі мастак Леў Аронаў. Давайце ж згадаем імя і постаць гэтага чалавека хаця б кароткай нататкай. У 1925 ‒ 1930 гг. Леў Ілліч Аронаў вучыўся на выяўленча-дэкаратыўным аддзяленні Ленінградскага вучылішча заахвочвання мастацтваў (у класах Рылава, Вахрамеева, Бабышава, Шчуко, Сварога).

У 1933 годзе ўступіў у члены Маскоўскага адддзялення Саюза мастакоў. У 1934 адна з работ Аронава была прадстаўлена на «Выстаўцы пачынаючых мастакоў». З 1934 года наш гомельскі зямляк – пастаянны ўдзельнік мастацкіх выставак. У канцы 1930-х гадоў увайшоў у мастацкае аб’яданне «Група пяці» (разам з мастакамі Л. Зеніным, А. Ржэзнікавым, М. Дабрасердавым, А. Пейсаховічам). Восенню 1940 года Аронаў удзельнічае ў праграмнай выстаўцы «Групы пяці». У 1941 – 1945 гг. (з некаторымі перапынкамі) Леў Ілліч выкладаў ў Маскоўскім мастацкім вучылішчы імя 1905 года. У гэты ж час працаваў у «Окнах ТАСС». З 1958 года Аронаў актыўна займаецца лінагравюрай. У 1957 – 1964 гг. ён – член Мастацкага савета пры Вытворчым мастацкім камбінаце. У 1957 – 1972 гг. творца супрацоўнічаў з Усерасійскім таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры. Вялікі раздзел творчай спадчыны Аронава можна аднесці да «паэтыкі рускай вёскі». Многія работы жывапісца і графіка прысвечаны асэнсаванню культуры, быта, гістарычнага ландшафта іншых народаў: калмыкаў, інгушаў,чачэнцаў, чувашоў, башкір, татар і інш. Можа быць, там, у федэратыўных тэрыторыях Расійскай Федэрацыі, нашага земляка яшчэ ўспомняць?..

Так склалася, што кіраўніцтва Саюза мастакоў не дужа шанавала Льва Ілліча. Ганаровымі званнямі ён не быў абцяжараны. Яно і зразумела. Партрэты ж правадыроў Аронаў не пісаў, на рэвалюцыйныя сюжэты карціны не ствараў. Адпаведныя і адзнакі. Палітызаваныя «гаспадары» творчага саюза, падуладная ім мастацкая крытыка яшчэ і ярлыкі навешвалі. Кшталту вось гэтага: Аронаў – «злосны эстэт»!.. І гэта рабілася ў дачыненні да мастака, які вызначаўся чалавекалюбствам, шчырасцю, эмацыянальнай адкрытасцю. А сам Аронаў лічыў сябе ўсё ж рэалістам, якому, безумоўна, былі цікавыя розныя накірункі мастацтва – ад імпрэсіянізму да футурызму.

Сярод блізкіх Аронаву творцаў і яго старэйшых сяброў быў і знакаміты Уладзімір Андрэевіч Фаворскі (1886 – 1964). Мастацтвазнаўца, кніжны графік, майстар ксілаграфіі, філосаф у мастацтве, ён выклаў свайму малодшаму паплечніку шмат ўрокаў. Урокаў і мастацтва, і жыцця. А галоўнае – урокаў сумленнага стаўлення да творчасці. Фаворскі вучыў не капіраваць натуру, а – бачыць сутнасць, эмацыйна перадаваць настрой навакольнага асяроддзя.

Аронаў быў уважлівы да тэмы яднання чалавека з прыродай. Творчай манеры Аронава адначасова ўласцівы цяга да рэалізму і імпрэсіянізму, іншых сучасных мастаку накірункаў, у тым ліку і футурызму. Цяпер работы Аронава захоўваюцца ў калекцыях Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Дзяржаўнага Рускага музея, Гравюрнага кабінета Музея выяўленчага мастацтва імя А.С. Пушкіна, у прыватных зборах калекцыянераў жывапісу ў Расіі, Германіі, Францыі. Памёр Леў Ілліч Аронаў у Маскве ў 1972 годзе.

 

Кастусь Лешніца

Фота з сайта aronov-art.ru

Прочитано 65 раз Последнее изменение Среда, 05 мая 2021 16:14