Воскресенье, 09 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Даследчык Сюнь-цзы нарадзіўся ў Магілёве  

  • Воскресенье, 07 марта 2021 18:29
  • Автор  Сугучча

Сюнь-цзы – заснавальніка ханьскага канфуцыянства, які першым ажыццявіў універсальную інтэрпрэтацыю канфуцыянскай традыцыі, часам параўноўваюць з Арыстоцелем. Вось і Фэн Юлань (1895 – 1990) падкрэсліваў: Сюнь-цзы зрабіў для кітайскай культуры гэтулькі, колькі і Арыстоцель для Захада.

А даследчыкам навуковай спадчыны, перакладчыкам трактата Сюнь-цзы на рускую мову з’яўляецца наш зямляк – ураджэнец Магілёва Віталь Фёдаравіч Феакцістаў (1930 – 2005). Савецкі і расійскі кітаіст, гісторык філасофіі. Кандыдат філасофскіх навук.

У 1954 годзе Віталь Феакцістаў закончыў кітайскае аддзяленне Маскоўскага інстытута ўсходазнаўства. У 1960-я гады ўраджэнец Магілёва працаваў на дыпламатычнай службе ў Рэспубліцы Малі. З 1968 года вучоны – у Інстытуце Далёкага Усходу АН СССР. З 1974 года Віталь Феакцістаў – загадчык сектарам ідэалогіі, з 1992 года – намеснік кіраўніка Цэнтра вывучэння духоўных цывілізацый Усходняй Азіі.

І шмат гадоў навуковыя, перакладчыцкія зацікаўленні кітаіста былі звязаны з пераўвасабленнем спадчыны, прац Сюнь-цзы, вядомых пад агульнай назвай «Сюнь-цзы». У 1972 годзе Віталь Фёдаравіч абараніў кандыдацкую дасертацыю «Філасофскія і грамадска-палітычныя погляды Сюнь-цзы (III стагоддзе да н.э.)». Віталь Феакцістаў выкладаў на філасофскім факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Якраз у той час была створана спецыялізацыя па кітайскай філасофіі (праўда, праіснавала яна зусім нядоўга). У 1994 годзе Віталь Фёдаравіч стаў адным са стваральнікаў такой самай спецыялізацыі ў Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце. І да канца жыцця чытаў на кафедры гісторыі замежнай філасофіі агульны курс па гісторыі кітайскай філасофіі і некалькі спецкурсаў. За дзесяць з нечым гадоў працы ў РДГУ (ён быў заснаваны на базе Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута) распрацаваў шэраг аўтарскіх вучэбных праграм. У сваёй працы асаблівую ўвагу ён надаваў асаблівую ўвагу перадачы катэгорый ў старажытнакітайскіх філасофскіх тэкстах, падкрэсліваючы пры гэтым, што паўнавартасны пераклад філасофскага тэкста немагчымы без аналіза яго паняційнай структуры.

Віталь Феакцістаў – аўтар манаграфій «Філасофскія і грамадска-палітычныя погляды Сюнь-цзы. Даследванне і пераклад» (1976), «Эвалюцыя ідэйна-тэарэтычнай платформы КПК у 1976-1987 гг.» (1991), грунтоўных артыкулаў у часопісах «Вопросы философии», «Проблемы Дальнего Востока», іншых перыядычных выданнях, у калектыўных зборніках навуковых публікацый.   

Трактат «Сюнь-цзы» перакладзены на іншыя найболей распаўсюджаныя мовы. Існуе поўны пераклад на англійскую мову, нават некалькі перакладаў – у 1928 годзе гэта здзейсніў англа-амерыканскі філосаф Х. Х. Дабс, а ў 1963 годзе пераклад з каментарыем ажыццявіў Бэртан Уотсан, у 1988-1994 гады – яшчэ і філосаф Наблок. У 1987 годзе з’явіўся французскі пераклад І. Каменаровіча. Існуе і тры японскіх пераклады – у 1920 годзе пераўвасабленне здзейсніў Сасакава Рымпо; у 1922 годзе – Хатары Унакіці; а ў 1962 годзе – Каная Асаму. Нямецкі пераклад здзейснены ў 1967 годзе – Х. Кёстэрам. Ёсць і сучасныя кітайскія пераўвасабленні – у 1975 годзе яго зрабіў Сюн Гун-чжэ, а ў 1985 годзе – Ян Лю-цяо.

Пра Сюнь-цзы гавораць, што ён у сваім рэлігійным скептыцызме быў найболей паслядоўным і першым ажыццявіў універсальную інтэрпрэтацыю канфуцыянскага канона. Менавіта ў сваім варыянце прачытання канфуцыянства Сюнь-цзы прадставіў Канфуцыя здольным на жорсткасць дзеля справядлівасці. І гэтым самым паспрыяў таму, каб Паднябесная пасля эпохі Цынь, даведаўшыся жорсткі легізм, успрыняла канфуцыянства напоўніцу. Дарэчы, Сюнь-цзы пакінуў жыццё ў беднасці і перажываннях, што грамадства з цяжкасцю ўспрымае канфуцыянства… Нават захавалася такое сведчанне са старых трактатаў: «…сапсаваны свет не быў у сілах выкарыстоўваць вучэнне, якое лёгка было прымяніць… і такі вялікі чалавек памёр у трушчобах, а яго дасягненні і заслугі не сталі відавочнымі ў свеце».

Такая вось кароткая згадка пра Сюнь-цзы і нашага суродзіча з Магілёва Віталя Феакцістава…

Кастусь Лешніца

Прочитано 65 раз