6 снежня 2018 года ў 17.00 Музей Якуба Коласа і Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі запрашаюць на прэзентацыю кніжнага выдання паэмы Артура Бартэльса “Дзяніскавічы”.
Артур Бартэльс (1818 – 1885) – паэт, нарысіст, драматург, публіцыст, мастак, кампазітар, артыст. Сёлета адзначаецца 200 гадоў з яго дня нараджэння. З’явіўся на свет хутчэй за ўсё ў вёсцы Дзяніскавічы (цяпер Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Заключны жыццёвы адрэзак правёў у Кракаве.
Творчасць А. Бартэльса вылучаецца высокай ступенню патрыятызму. Паэт стварыў “единственную въ славянской литературе – охотничью эпопею”. Выпусціў тры графічныя раманы, на стагоддзе апярэдзіўшы гэты трэнд у еўрапейскай літаратуры.
Паэма “Дзяніскавічы” была напісана падчас апошняга прыезду аўтара ў родны кут у 1862 годзе. Да гэтага года друкавался толькі аднойчы (“Łowiec”, 1878).
У прапануемым выданні змешчаны, акрамя арыгінала, пераклад вядомага паэта і празаіка Віктара Гардзея – земляка А. Бартэльса. Таксама ўпершыню перадрукоўваюцца “Літоўскія тыпы” – альбом з арыгінальнымі малюнкамі ў колеры.
На прэзентацыі можна будзе не толькі азнаёміцца з выданнем, але і шырэй даведацца пра каларытную постаць славутасці свайго часу, якой быў А. Бартэльс. Прагучаць яго радкі як у арыгінале, так і перакладзе, а таксама песенныя творыя гэтага аўтара. Можна будзе ўбачыць прыклады яго выяўленчага мастацтва.
Сярод выступоўцаў:
перакладчык Віктар Гардзей,
дырэктар выдавецтва «Энцыклапедыкс» Ігар Чакалаў,
літаратуразнаўца Анатоль Трафімчык,
аўтар кнігі “Юзаф Бака. Геній майго месца” Юры Важнік.