6 лютага — на пасяджэнне літаратурнага клуба “Аўтограф” (вул. Карбышава, 42). Госць — паэт і празаік Яўген Хвалей. Пачатак а 16-й гадзіне.
6 лютага — на літаратурны праект “Школа запрашае” ў СШ №157 (вул. Бурдэйнага, 29). Званы госць — пісьменнік Міхась Пазнякоў. Пачатак а 14-й гадзіне.
7 лютага — на творчую сустрэчу з паэтам Уладзімірам Мазго, якая адбудзецца ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя Васіля Віткі. Пачатак а 11.40.
7 лютага — на літаратурны праект “Школа запрашае” ў СШ №26 (вул. Л. Сапегі, 15). Званыя госці — група пісьменнікаў. Пачатак а 13.30.
7 лютага — на літаратурнае свята-падвядзенне вынікаў творчага конкурсу, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа. Імпрэза пройдзе ў Доме дружбы (вул. Захарава, 28). Пачатак а 17-й гадзіне.
8 лютага — на творчую сустрэчу з юнымі літаратарамі — лаўрэатамі творчага конкурсу сталічнай пісьменніцкай арганізацыі, імпрэза пройдзе ў публічнай бібліятэцы №5 (вул. Казлова, 2). Пачатак а 17-й гадзіне.
Старшыня МГА СПБ М. П. Пазнякоў