Кнігарня “Маладосць” і часопіс “Маладосць” пачынаюць сумесны праект.
Кожную 2-ю і 4-ю сераду месяца з 16.00 да 17.00 на Багдановіча, 68 аматараў інтэлектуальных размоў сярод кніг чакаюць захапляльныя выступленні, супольныя чытанні, нязмушаныя абмеркаванні.
Запрашаюцца ўсе!
Пакупнікам кнігарні — найлепшыя месцы і найпрыемнейшыя сюрпрызы
Сустрэча першая — Знаёмства — адбудзецца 28 лістапада
У праграме:
- Супрацоўнікі “Маладосці” і “Маладосці”
- Маладыя паэты
- Аўтарская песня
З 16.00 да 17.00 у кнігарні “Маладосць” на Багдановіча, 68.
Крыніца: Маладосць