Понедельник, 10 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Вавёрка піша сачыненне” – на казахскай мове

  • Понедельник, 20 апреля 2020 18:33
  • Автор  Сугучча

У Казахстане падрыхтавана да друку кніга казак Алеся Карлюкевіча “Вавёрка піша сачыненне”.

Аўтар перакладу на казахскую мову – вядомая казахская пісьменніца, перакладчыца, педагог, доктар філасофіі Райхан Мажэнкызы. У прадмове да кнігі казахскі літаратар заўважае: “Маленькія чытачы зборніка казак “Вавёрка піша сачыненне” абавязкова ўбяруць у сябе прыгажосць нацыянальнай мовы. Кніга паўплывае на фарміраванне ў дзіцяці нацыянальна-патрыятычных пачуццяў. Дзіцячая душа будзе вучыцца любіць Айчыну і малую радзіму, родную зямлю, сваю сям’ю, паважаць чалавека, быць сумленным у адносінах адзін да аднаго, праяўляць клопат пра навакольнае асяроддзе, жывёльны і раслінны свет, увогуле пра прыроду, у свядомасці дзіцяці фарміруюцца і экалагічная культура, цяга да ведаў. Творы аўтара, якія прывучаюць дзетак да чалавечнасці і дабрыні, міласэрнасці, пашыраюць іх светапогляд, несумненна, стануць запамінальнымі…”

Дарэчы, гэта не першая сустрэча твораў Алеся Карлюкевіча з чытачамі Казахстана. У Алматы летась пабачыла свет яго кніга казак “Шубуршун і яго сябры” на ўйгурскай мове. А “Вавёрка піша сачыненне” на казахскай мове выходзіць у свет у Нур-Султане – сталіцы Казахстана.

Сяргей Шычко

Прочитано 389 раз