Понедельник, 10 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Рэчаіснасць – белы свет

  • Пятница, 21 августа 2020 16:25
  • Автор 

          Рэчаіснасць – белы свет

                       Лепш не чакаць, што дадуць,
                       Трэба адважыцца – ўзяць.
                                               Яніс Райніс   1905 г.

Эх, маўчуны… Няма струны?
Тады на плёс
і на чаўны!
     Там – стырнавы.
     Там – ветразь-лёс
     Чым у турму,--
     лерш на карму
     да пчол і вос…
Чаканне – круг. Вяртанне – зрух,
бо стане вольным новы струг.
Вяртанне – каб здымаць ланцуг
і кінуць якар у катух.

А для натхнення – Адраджэнне:
дзе – суайчыннае быццё,
Свабоды, Праўды набыццё;
     дзе Рэчаіснасць – Шлях, Прастор, --
     каб з Моўчадзі ствараўся хор.
Наш гулкі спеў – жыцця віццё!
                   P.S.
     Хай страшыць крыгі зубасты злом,
     Дзеля свабоды мы ўсе жывём.
     Не можа быць так, каб ледаход
     Не змёў дашчэнту стары аплот!
                                   Яніс Райніс     1905 год
------------------------------------------------------------------------------------------
   Спаўняецца 155 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Латвіі Яніса Райніса
/11.09.1865—12.09.1929/. Выкарыстаны ўрыўкі з яго вершаў “Так не будзе”,
“Мемарандум” . / Пераклады створаныя паводле падрадкоўнікаў Ніны Янсанэ/.
                                                                                           14.08.2020

            Дні  вярстаць

Дзе ?– хачу зазірнуць --
пралягае мой пуць.
Да яго як прымкнуць,
кб сагнуць штых-пумпуць?
      Пуцявіны – плывуць.
     І бальшак не сагнуць:
     мяне ў лапці абуць…
Мне – гасцінец – шаша,
а не шлях з кірмаша.
Як артэрыя – тракт!

З Магістралю – у такт
будзе рух мой заўжды.
     Бо жыццё – для хады,
     для памкненняў удаль.

“STOP” – дарогі медаль,
каб хутчэй набіраць
пазнавальнасці вёрсты,
бо прыпынкі ўсе – гнёзды;
     Буду там дні вярстаць --
     зноў народжаным стаць.
--------------------------------------------
   “Абуць у лапці” – падмануць.
                                     12.08.2020

    На злом галавы

--Зноў на злом галавы!
--Без булавы?
--Ох, пытанне з дрыгвы:
“А ці стойкія вы?”
     Я – не зломак. Мой карак -
     як гара, не агарак.

Галаву не злажыць!
Хай з усіх капытоў
страх з ілба прабяжыць.
     Я з Удачай – жывы!
     Гляньце: дзюб цецівы
     абвіла мурава.

Хто заенчыў: --Ква-ква!,--
надламаўшы язык?
Галава – махавік.
     А кране
                   струны
                                смык,
зноў памчу да братвы
я на злом галавы.

Пагляджу на царкву,--
і вярну булаву.
Ах, маланкі-вякі --
нашы пра-вед-нікі.
                                12.08.2020

      Прыросты  прароцтваў


  1. --Авечкі і бараны,
    дзе путы, дзе вузлы?
    …Пільнуюць іх старанна
    закутыя казлы.
    2.
    Сляды з крывых плантацый,
    Адчаянне, згані!
    Прывучаных баяцца,
    Свабода, барані!
    3.
    Упарцяцца – з ахвоты,
    каб да муроў дапяць.
    А кірзавыя боты,
    як пратакол, скрыпяць:
    4.
    --Вы – нічые, аскепкі…
    Ваш Сцяг – адзін ускрык.
    …Ляціць Пагоня з кепкі
    на сцёрты мацярык…
    5.
    …Гудзеў чарговы раунд,
    выкрэсліваў слупкі.
    Для выпрастанай праўды
    асушаны глыткі.
    6.
    У расцярушшы свечак
    настырнасці таўкня.
    7.
    Знявечанае веча
    прарочыць: --Вам з авечак
    народзіцца Ягня.
    12.08.2020

        Стрэс

Такі мой Стрэс:
на сценку лез,--
абы не ў лес, ці пад навес
палаца рэзідэнта.

Там бухаюць, свіргочуць спрэс,
каб толькі хтось наперарэз
не бегаў з бел-чырвона-белай лентай,
не выканаў бы паланез,
уславіўшы і Апанента.

На сценку лезьці?
Ломяць весці:
з ручча Уручча ў перакрэсце
ўрываецца, расперазанай, ноч…
          х   х   х
Ішоў наўзбоч, ды стрэлку Стрэс
уткнуў мне  ў рабрыну, балбес.

Я ацалеў, памкнуўся ў лес
лічыць па пнях
пасеклай Бацькаўшчыны шлях,
дзе вырашыцца проста:

--Я – продкаў атуростак
і ўсіх жывых камлёў працяг.
Вунь нада мной Пагоды Сцяг --
як бездаражы помста.
                                           12.08.2020

      Салідарнасці дары

Што нажыта – не лыкам шыта.
Запярэчыла мне Дзіва:
--Не лыкам шыта – клыком. І вельм хціва…

…Так, Серп у жыта збягаў крадком,--
бо Сноп нажаты ўжо бег у сваты…
/На Папары разоры – радком/.

Будзь, Каласок! Не раўня ты лыку,
і Лаза выкручвалася не з панталыку,
мохам абвітая…
А лыка лагодзіла і пасталы:
Пастух – чарады паставы!

Прэрагаціва – прэрыяў Дзіва:
за яе рагаціну не бяруся брацца.
Бо веру: яднанне, адзінства –Брацтва,
саліднай салідарнасці альтэрнатыва.

Палетак жыта…
Дызайнера праца:
на Папар мой нашыта
не Аратара – Аратая дзіда:
зброя абароненага Сваяцтва.
                                               9.08.2020

    Выгоды на доўгія годы

Шыла на мыла я не мяняю.
Жыла завыла – і зноў адчуваю,
што Перамены ўсе намі ж і ткуцца
/носяць лапцюжнікі новыя буцы/.

Эх, абармоты… А ў вашы вароты
гол забівалі і голыя готы…
На валадарства свячы не было,
а шыла і мылы, чарпак, памяло…

Наша краіна – ачараванне!
Нашы правіны – для пакаяння.
Паша і гліна – для ўратавання,
Даша і Ніна – для абдымання.

Багаслаўлёныя – гаспадары!
Дзе ўсе натхнёныя? Вунь на двары:
весніцы – дзверы, парогі – муры…
Хочацца лепшага – пагавары!
                  х   х   х
Сімвалы Веры  на вежы чытаю.
Гора на змогу улады  мяняю.
З кім быў учора я – абараняю.
Хочуць свабодаў усе змагары.
                                              9.08.2020

       Шукаю брод

Віламі пісаць па вадзе
можна мне абы-дзе…
Нельга  -- па грамадзе.
     Пісар наш земскі --
     у маладой хадзе.
     І па вадзе дабрыдзе
     расказаць тамадзе:
--Мы не ў нудзе,--
а Статут перакрэслены
дзе?
             х   х   х
Несуладдзе ў адзінаўладдзе --
разводзе…
Шукаю брод
і з арганаўтамі – у паход:
праламаць крыгаход.
     Мне -- вёсламі па вадзе пісаць,
     бяздонныя нетры часаць
     над Будучыняй завісаць,--
     каб Нацыі гарызонт
     не перакрыў хітракрылы зонд.
----------------------------------------------------------------------------
   “Пісаць віламі па вадзе” – не вызначацца дакладнасцю.
Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага дзейнічаў у прамежку 1588---1840 гадоў.
                                                                                                          8.08.2020

    На  кроне-троне

--Іронія – аронія?
--Агонія з Пагоняю…
Хто быў за гегемонію,
а я – зноў за аронію,
за пожаньку, за Вільню--
крывіцкую малільню…

І я не за Губіцеля.
Паўстаў я за Збавіцеля.
Сарваў ланцуг --
і з нас цяпер не выняць дух.
Не зжыць са свету, прыбраць з дарог
ніхто не зможа. Нам дапаможа
Прыветны Божа.
--А ваяроў няма!
--Дарма!
Вунь на кароне--
на гістарычнай кроне --
праменіцца вякоў гурма:
там ты і я, і нас там – цьма!
                                      8.08.2020

      Граніт Айчыны

Руінаў векавы граніт
аж спёкся ад агіды гідаў…
     А колькі ЧАС патрушчыў дзідаў
і колькі зрынуў пірамідаў,
сарваўшы спадчыну з арбітаў,--
каб трэснуў Роду маналіт.

Але над Мацерыком зеніт
не засьціў прышлы езуіт.

Нябёсы – Богу для візітаў.
Пантоны думаў – для эліты,
для патрыётаў, а не гнідаў…

Будзь, Бацькаўшчына, як граніт!
                                                          7-8.08.2020

         Праўда працы

Скарбы капніце і выкапні не праткніце,
шчыльненька загарніце… І не маніце,
     што гэта мабуліна вецце,
     што гэта дзядуліна смецце…

Дзе продкаў бяссмерце,--
там нашае даўгалецце.
      А здабыццё – не рыццё,
      ламаццё – не быццё.
      Грэх атрутны – біццё.

Дзе глыбінь адкрыццё,--
тчэцца помыслаў ніцце :
быць праведнікамі не пры карыце,
а ў апостальскай свіце.
               х   х   х
Свавольнічаюць аторвы…
А мне з продкавай творбы
раскрыўся такі квіток:
     “Помніце свой выток!
     Жыцця малацьбу – на ток:
     жыта-пшаніцы – прорвы!

Што вы бедныя – не маніце.
Праўдаю працы – усіх карміце!”
                                              7-8.08.2020

         Лебедзі

Зноў леціцца лебяда --
і Лебедзю не бяда.
Пад берагам ёсць вадзіца,
а побач і маладзіца.

Настырныя – у яздзе,
а Лебедзі – у хадзе.
Бяскрылыя – у жудзе,
а Лебедзі ў чарадзе.

Вунь Сцягі як на градзе!
І Лебедзі не ў нудзе.
Зноў Лебедзі ў карагодзе.
Маўклівых няма ў прыродзе.
          х   х   х
Мяне, каб не быў абы-дзе,
з бязлюддзя Смеласць вядзе,--
быць Лебедзем у грамадзе.
Мы сёння – усе – у згодзе!
-------------------------------------------------------
   Лебяда: atriplex /лац./-- і сыць, і лек.
                                                  7--8.08.2020

       Трэба спатолі

Арганы… Яны аж да столі.
А органы растуць паволі,
бо кожнаму трэба спатолі.
     Сэрцу – аднаверцаў,
     рабрыне – “хто не адрыне”.
     а чэрапу – дакрануцца да гербу.

І горлы такія ж органы:
асушаюць краны,
наталяючы ўсе заганы…
     Галоўнае – суцішыць крыкі,
     не выдаўліваць стогны і рыкі.

А да пупа хоць каго прытулі,--
толькі б не ганарыўся,
што ён – пуп Зямлі.
     І чэрава, калі не пуза,
     лепш насіць без лішняга груза.

Органы  -- душы,
але не насы і вушы…
     /А ёсць і такія арганы:
     ведаюць, хто добры, а хто паганы/.     

Забыўся згадаць пра сустаў:
праз яго – барыкадаю стаў…
                                 7-8.08.2020

Прочитано 195 раз