Воскресенье, 17 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Радзімазнаўства. Пухавіччына. Азярычына. Помнікі

З пухавіцкім, рудзенскім Азярычына звязана шмат цікавага і адметнага на розных этапах гістарычнага развіцця паселішча, якое мае «ўзрост» амаль 600 (!) гадоў. Не так даўно ўраджэнцы Азярычына – браты Зміцер і Юрась Санько выдалі ўнікальную для беларускага вёсказнаўства сапраўды энцыклапедычную біяграфію роднай вёскі. Гісторыка-краязнаўчая манаграфія, дзе знайшлося месца і археалогіі ў звязку з Азярычынам і яго ваколіцамі, і фальклору, этнаграфіі, займела шырокі розгалас і сярод землякоў, і ў перыядычным друку, і ў сацыяльных сетках.

Мемарыялізацыя гісторыі паселішча прадаўжаецца. На пачатку чэрвеня ў вёсцы Азярычына ўрачыста адкрыты мемарыяльны крыж. Зрабіць гэта ўдалося супольна, дзякуючы ініцыятыве людзей не абыякавых да роднай гісторыі, да памяці пра сваіх прашчураў, папярэднікаў. Імёны фундатараў, ініцыятараў праекта – у элементах помніка, што само па сабе таксама вельмі і вельмі важна.

А наступным праектам, як ужо засведчана руплівымі азярычынскімі краязнаўцамі, павінен стаць помнік Аляксандру Ельскаму (1834 – 1916), славутаму краязнаўцу, пісьменніку, этнографу, фалькларысту, энцыклапедысту, чый прыватны музей існаваў не так далёка – у Замосці. А нарадзіўся Аляксандр Карлавіч Ельскі ў Дудзічах зусім блізка ад Азярычына. Гэтыя мясціны звязаны з імёнамі многіх пісьменнікаў: Генадзя Кляўко, Уладзіміра Дудзіцкага, Пятра Рунца, Валерыя Ліпневіча, Андрэя Захаранкі, Віктара Казько, Яўгена Будзінаса, Уладзіміра Ляпёшкіна… Пералік можна доўжыць і доўжыць. Азярычына, Дудзічы, Белькавічы, Грабень, Наваполле, Бахаравічы – сапраўднае літаратурна-мастацкае гняздо не толькі Пухавіччыны і нават Міншчыны, але і ўсёй Беларусі!.. І выдатна, што тут паўстаюць новыя артэфакты, якія захоўваюць гісторыю ў вечнасці, нагадваюць пра даты і імёны.

Мікола Берлеж

 

Прочитано 5038 раз