Суббота, 18 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Перакладчык Льва Талстога на ідыш нарадзіўся ў Нясвіжы  

Ідыш – мова, на якой сёння размаўляе ва ўсім свеце каля 500 тысяч чалавек. Безумоўна, асноўныя носьбіты ідыш – у Ізраілі. Хаця дзяржаўнай мовай у гэтай краіне з’яўляецца іўрыт. Але ідыш, які сваімі карэннямі сыходзіць у X XIV стагоддзі, карыстаюцца і ў ЗША (каля 178 тысяч альбо 2,8 % яўрэяў, якія пражываюць у ЗША), Канадзе, Малдове (17 тысяч чалавек назвалі ідыш роднай мовай), Украіне, Беларусі (па перапісу 1999 г. – роднай назвалі ідыш 1979 чалавек альбо 7,1 % яўрэяў), Расіі, Румыніі, Латвіі, Літве, Эстоніі, Венгрыі…

У пачатку XX стагоддзя карціна моцна адрознівалася. Тады на ідыш размаўлялі 10-11 мільёнаў чалавек. І, канешне ж, ураджэнцамі ўсіх тых краін, дзе жылі яўрэі, стваралася літаратура на ідыш. І ўраджэнцамі Беларусі – таксама. Шмат хто з пісьменнікаў, перакладчыкаў пасля ў Беларусі і Расіі альбо ва Украіне. Выдаваліся кнігі на ідыш. Выдавалася перыёдыка, вывучалася спадчына класікаў яўрэйскай літаратуры XIX стагоддзя. Кнігі яўрэйскіх паэтаў і празаікаў перакладаліся на рускую беларускую, украінскую мовы. А шмат хто з часам альбо адразу пачынаў працаваць на рускай ці беларускай мовах. У агульным кантэксце гісторыі развіцця беларускай літаратуры засталіся імёны і творчая спадчына Рыгора Рэлеса, Цэзіка Даўгапольскага, Сары Каган, Элі Кагана, Гірша Камянецкага, Лазара Кацовіча, Майсея Кульбака…

У 1876 годзе ў Нясвіжы нарадзіўся празаік, драматург і перакладчык Фальк Гальперын. Пісаў на іўрыце і на ідыш. Сям’я Гальперыных па добрай яўрэйскай традыцыі была надзвычай рэлігійнай. Таму першыя веды Фальк атрымаў ў хедэры і іешыве. Працаваў настаўнікам у Мінску, Вільні, Варшаве. У 1908 годзе прыехаў у Пецярбург, выкладаў у школе Таварыства па распаўсюджванню асветы паміж яўрэямі ў Расіі. У час Першай сусветнай вайны арганізаваў і ўзначаліў яўрэйскую школу для бежанцаў у Тамбове.

Пасля рэвалюцыі 1917 года быў прызначаны інспектарам яўрэйскіх школ ва Украіне. У 1918 годзе заснаваў у Екацярынаслаўлі выдавецтва па выпуску кніг для дзяцей. У 1921 годзе пераехаў у Вільню. Выкладаў у настаўніцкай семінарыі. У 1926 годзе разам са Шломам Бастонскім заснаваў першы дзіцячы часопіс на ідыш «Унтэр дзі грынінке беймелех» (і быў яго рэдактарам). Друкаваў апавяданні і артыкулы ў руска-яўрэйскіх часопісах «Восход» і «Еврейская жизнь».  

Займаўся перакладамі на ідыш твораў Льва Мікалаевіча Талстога, Мікалая Васільевіча Гогаля, Фрыдрыха Шылера, казкі братоў Грым, Ганса Хрысціяна Андэрсана. Фальк Гальперын – аўтар падручнікаў па мове і літаратуры для яўрэйскіх школ.

У 1937 годзе пісьменнік эміграваў у Эрэц-Ісраэль. Жыў у Тэль-Авіве, дзе і памёр 6 сакавіка 1945 года.

Гэты час – з канца 1930-х – у першай палове 1940-х гг. – быў, відаць, не самым горшым з пункту гледжання творчага плёну нашага земляка. Пісаў п’есы, вершы, эсэ ў розных перыядычных выданнях. Працаваў ужо на іўрыце. Гальперын быў надзвычай актыўным аўтарам. Надрукаваў каля ста тамоў розных арыгінальных твораў і кніг перакладаў. На іўрыце і на ідыш. Такое вось імя – імя пісьменніка Фалька Гальперына (1876 – 1945) – варта ўключэння ў літаратурную карту Нясіжа, Нясвіжчыны, Міншчыны.

 

Мікола Берлеж

Прочитано 4594 раз