Понедельник, 26 07 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Памяці Даніяра Абідава

Днямі ў Беларусі, у адной з мінскіх бальніц, памёр узбекскі дыпламат Даніяр Абідаў. 

Доктар палітычных навук, дасведчаны вучоны, таленавіты публіцыст, ён працаваў дарадцам у Пасольстве Узбекістана ў Рэспубліцы Беларусь. І не проста працаваў, а па самым вялікім рахунку  быў правадзейным і шчырым сябрам Беларусі. За тыя гады, што адвёў яму дыпламатычны лёс у нашай краіне, спадар Даніяр вельмі цесна судакрануўся з беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыяй. Ён часта наведваўся на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Добра яго ведалі і ў рэктараце БДУ, у Міністэрстве адукацыі нашай краіны. Менавіта Даніяр Таджыевіч пры падтрымцы сваіх калег і кіраўнікоў беларускай адукацыйнай галіны шмат зрабіў дзеля пашырэння прысутнасці студэнтаў з Узбекістана ў Беларусі.

Дзякуючы намаганням Д. Абідава шмат было зроблена ў апошнія гады і дзеля наладжвання двухбаковых гуманітарных, медыйных і літаратурных сувязяў. У Беларусь наведаліся розныя кіраўнікі ўзбекскіх мас-медыя і шэраговыя журналісты.

Шмат зрабіў дыпламат для арганізацыі некалькіх камандзіровак у Мінск, Брэст, іншыя мясціны Беларусі таленавітага ўзбекскага журналіста і пісьменніка Кучкора Наркабіла, які напісаў кнігу пра першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі, пра ўдзел узбекістанцаў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі нашай краіны.

Даніяр Таджыевіч прымаў актыўны ўдзел у стварэнні “узбекскага выпуска” часопіса “Беларусь” на рускай, беларускай, англійскай, кітайскай мовах. Зусім нядаўна пабачыла свет і беларуская кніга Алішэра Наваі ў перакладзе маладога беларускага літаратара Яўгена Радкевіча. І гэтая ініцыятыва не здзейснілася б без руплівыасці спадара Абідава.

Пералік добрых спраў, якія паспеў рэалізаваць узбекскі сябра Беларусі, можна доўжыць. Ён марыў яшчэ і пра асобную кнігу, прысвечаную Якубу Коласу ва Узбекістане, часта наведваўся ў мінскі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Сябраваў з яго супрацоўнікамі, рупіўся пра тое, каб імя народнага песняра Беларусі Якуба Коласа не забываліся ва Узбекістане, Ташкенце. 

Шчырасць, з якой ён жыў і працаваў у Беларусі, абавязвае завершыць многія ініцыятывы і справы Даніяра Абідава. І гэтым будзе найперш ушанаваны яго след у нашай старонцы.

 

Мікола Берлеж

Прочитано 3195 раз