Суббота, 18 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мая Львовіч. Заўсёды з любоўю помню

  • Пятница, 21 августа 2020 16:14

.................................................... 
    (  Вершы на аркушыках  нядаўніх  часоў)
                         1.
                  Беларусі
З Новым Годам здароўлю
Цябе, маю родную.
Шчасця жадаю -- поўню.
Заўсёды з любоўю
Помню!
Згадай жа і Ты
Ля жыццёвага чоўна:
Ёсць дачушка ў Цябе --
           Мая
       Львавічоўна.

            х  х  х
На Беларусі няма і не будзе
Хто любіў бы, аднак, 
Ад маладосці да старасці --
Не за штосьці,
А за так.
Не старэе, не памірае
Душа. Пагаварыць з душою
Нам не завадзіць.
Мы ж у Сусвеце
Аднае сям"і  дзеці.
Гаварыцьмем нанова!
Не скончыцца наша размова:
Нас ніхто не скране.
Чакай на мяне.
Яшчэ на зямлі мой пас --
Не знікаю ў прыродзе.
І думкі  лятуць да вас,
Мама,  тата, Алёша *,
Ніначка*, дзед Айзек,
Караткевіч Валодзя...
   30.09.2009.
----------------------------------
++ Маюцца на ўвазе Аляксей Пысін і Ніна Мацяш

                2.
     Вершы з цыклу "Віцьба"
                      Прысвячаецца С. П.
            х  х  х
Ці памятаеш позні свой прыезд?
Са мной быў Каралішчавіцкі лес.
Так горка страціць веру.
Не зняверымся,--
І не апусцім  на той лес навес.

Былі мы там нядаўна, ці даўно?
Ці так даўно, што болей не паўторыцца?
Калі відно зялёненькае дно,--
То памяць Каралішчавіч не зморыцца.
    29.05.1997.

            х  х  х
Гэта ж адкуль напісаў пісьмо:
"У Бабруйску жылі сябры..."!
А ў Бабруйску былі бабры?
Ці  чулі там мову бабровую
Пад завядзёнку новую?

Мо й багацце звялося роднае --
Народнае:
Не бабруйскі Бабруйск?
А там, дзе дарога вузкая,
Беларусь -- Беларуская?
    19.07.2003.

          х  х  х
Даверыцца -- не прымерыцца...
А што ты дзед, яшчэ не верыцца:
І дзе ж яны, на якой вежы
Юначыя  твае вершы?

А дзе ж яна, крыўда хлапечая
Таго дня,
Калі цябе ўразіла
Нейчая недабрыня?

Тая самая шчырасць,
Што і тады,
Чуецца мне, чуецца, 
М а л а д ы...
     9.09.2010.

        х  х  х
Дружба, даўжынёю ў паўстагоддзе...
Калі ўсё-усё на свеце рушыцца, --
Дружба-- не на адыходзе:
Паміж намі кружыцца.

У тым годзе ты прымчаўся з горада,
Кажаш: --Абарані ад ворага!
Прытуліла я тваю  галоўку, 
Паслухмяную і мне, і слоўку.

       ...Хоць галоўка сівая,--
       Нічога не забывае.
                 2.01.2011.

            х  х  х
Цеплыня беларускае печы
Грэла душу неаднойчы.
І зноў я чакаю пошты --
Як птушка з пожні.
Пішы,
            сябра мой першы

І апошні.

 

Фота izvestia.kharkov.ua

 

Прочитано 412 раз
Другие материалы в этой категории: « Оляна Рута. Вершы Улюбёнец у Айчыну »