Понедельник, 02 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мастацкія і жыццёвыя мары Валянціна Губарава

Сёння, 17 чэрвеня 2021 года, а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца выстаўка вядомага беларускага мастака Валянціна Губарава.

У межах выстаўкі адбудзецца і прэзентацыя мастацкага альбома «Валянцін Губараў», які пабачыў свет літаральна днямі ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» – адным з найбольш актыўных выдавецтваў краіны, якое неймаверна шмат робіць па прапагандзе айчыннага выяўленчага мастацтва. Выстаўка пад назвай «Вялікія мары маленькіх людзей. Валянцін Губараў» адкрые шмат новых прац жывапісца, які знаходзіцца ў пастаянным пошуку, які ідзе па творчым жыцці сваёй уласнай, арыгінальнай, часам няпростай і пакручастай дарогай.

Нельга не згадаць, што мастак доўгі час займаўся кніжнай графікай, працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура». І яго, Валянціна Губарава, працы ў галіне афармлення кнігі запамінальныя, з катэгорыі тых, што скіроўваюць да многіх разваг.

Так што, спяшайцеся ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь па адрасе: Мінск, вул. Леніна, 20. Вас чакаюць сустрэчы з сапраўдным мастацтвам!

Сяргей Шычко

Прочитано 3552 раз