Вторник, 30 11 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Лекцыя «З гісторыі мінскага падполля»

  • Понедельник, 03 мая 2021 14:03

6 мая (чацвер) а 19.00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца лекцыя Антона Рудака «З гісторыі мінскага падполля».

Гісторык і паэт Антон Рудак раскажа, як падпольшчыкі змагаліся з захопнікамі падчас акупацыі Мінску. Таксама ён прачытае некалькі сваіх вершаў, напісаных па матывах ваенных падзей.

Якія былі перамогі і паразы падпольнага руху? Хто былі ягоныя кіраўнікі і якія віды дыверсій ўчыняліся? Як быў арганізаваны замах на генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ? Ці дапамагала польская служба выведкі мінскаму падполлю? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце, калі завітаеце на лекцыю.

Антон Рудак – гісторык, краязнаўца, літаратар. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Сфера прафесійных інтарэсаў: гісторыя Мінска, нямецкая акупацыя Беларусі 1941–1944 гг., крыніцы асабістага паходжання па гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя. Аўтар паэтычнай кнігі «Верхні горад», фіналіст прэміі «Дэбют», лаўрэат прэміі «Кніга году».

 

Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 7А.

У музеі дзейнічае масачны рэжым.

 

Прочитано 5214 раз