Понедельник, 02 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Беларусы ў свеце»: Клейнбарт згадвае Купалу  

Пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі ў Выдавецкім доме «Звязда» працягваецца рэалізацыя кніжнага праекту па праграме «Беларусы ў свеце».  

Запланаваны выпуск кнігі Льва Клейнбарта, вядомага крытыка, публіцыста, журналіста, які нарадзіўся ў Капылі ў 1875 годзе, доўгі час жыў і працаваў у Петраградзе – Ленінградзе. Наш зямляк займаўся вывучэннем гісторыі рускай літаратуры, спрыяў развіццю беларуска-рускіх літаратурных стасункаў. Леў Клейнбарт з’яўляецца аўтарам успамінаў «Сустрэчы. Янка Купала». Выданне гэтай працы і іншых даследванняў Льва Клейнбарта прымеркавана да Дня беларускага пісьменства ў Капылі, які адбудзецца на пачатку верасня 2021 года, і 140-годдзю з дня нараджэння народнага песняра Беларусі Янкі Купалы.

У выданні ўзгадваецца вялікая колькасць асоб – пісьменнікаў, дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэнрня, культуры, протых людзей, якія ўнеслі свой уклад у аўтарытэтны імідж Беларусі, беларускай літаратуры ў Расіі. Кніга дазваляе паглыбіцца ў рэаліі паўсядзённага жыцця Янкі Купалы, больш дасканала зразумець філасофію яго творчасці.

На старонках успамінаў чытач сустрэнецца і з лёсамі Браніслава Эпімах-Шыпілы, Сяргея Палуяна, Ядвігіна Ш., Уладзіміра Самойлы, Якуба Коласа, ды шмат каго іншага, хто спрыяў фарміраванню асобы Янкі Купалы, яго творчых і жыццёвых перакананняў. Выданне рыхтуецца да выхаду ў свет сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. 

Сяргей Шычко

Прочитано 3594 раз