Пятница, 03 12 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Аўтографы Рыгора Барадуліна Івану Зяньковічу

Люблю знаёміцца са старымі прыватнымі кнігазборамі. Асабліва – настаўнікаў. Уражанне складваецца такое, што ў 1950-1970-я гады яны набывалі ўсё, што выходзіла з беларускай прозы і паэзіі. Так, асветніцкай, гістарычнай літаратуры тады проста кастрафічна не хапала. А вось мастацкай, як і зараз, выдавалася нямала…

І ў гэтых кнігазборах нярэдка сустракаюцца кнігі з аўтографамі. Пісьменнікі прыязджалі ў школы, ліставаліся з настаўнікамі. Часта і педагогі разам з вучнямі прыязджалі на сустрэчы. У Дом літаратара, напрыклад. А некаторыя аўтографы заставаліся з часін вучобы на філалагічным ці іншым факультэце ўніверсітэта альбо педагагічнага інстытута.

Вось і ў мінскай кватэры выпускніка філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Івана Адамавіча Зяньковіча я знайшоў шмат кніг з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў.

Не буду расказваць пра ўвесь кнігазбор, а працытую два барадулінскіх аўтографы. Адзін з іх – на кнізе «Маладзік над стэпам». Гэта – перавыданне знакамітага барадулінскага зборніка «Маладзік над стэпам». Перавыданне 2010 года. Вось выхадныя дадзеныя: Барадулін Р. Маладзік над стэпам Вершы Мн., 2010 Наклад 300 асобнікаў. Цытуем аўтограф: «Івану Адамавічу Зяньковічу – з пашанай! Рыгор Барадулін 27. XII. 10»

Другі зборнік – Барадулін Р. Адам і Ева. Мн., 1968. Аўтограф наступны: «Дарагому Івану Зяньковічу, жадаючы вялікіх посьпехаў! Чакаю ў адказ у хуткім часе аўтографы на тваім зборніку. Рыгор. 25.XI. 71 г.» Ёсць яшчэ дадатак: «І праз трыццаць гадоў, Іване, хай Вам лепей стане, І праз сорак, як у дваццаць,<…> ! Дзядзька Рыгор. 2.04. 02».

Другі аўтограф – і сведчанне новай сустрэчы Івана Адамавіча Зяньковіча з паэтам праз многія гады пасля студэнцтва. І – зразумела, сведчанне яго пастаяннай увагі да беларускай літаратуры, пісьменіцкага асяроддзя, да роднага беларускага слова.

Зберагаючы старую беларускую кнігу, зберагаючы кнігі з аўтографамі, мы захоўваем і матэрыяльны складнік нашай айчыннай гісторыі, і захоўваем само святло любові да беларускага прыгожага пісьменства. Іван Адамавіч Зяньковіч, які, дарэчы, вучыўся на адным курсе з доктарам філалагічным навук Іванам Штэйнерам, разам са славутым беларускім літаратурным краязнаўцам Уладзімірам Лайковым, сябраваў доўгія гады жыцця з паэтам і літаратуразнаўцам Алегам Антонавічам Лойкам. Ёсць у кніжным зборы былога студэнта-філолага – і іншыя аўтографы, ужо сама цеплыня іх, арыгінальнасць іх шмат здольны расказаць і перадаць праз час.

Напісаўшы гэтую невячкую нататку, задумаўся: добра было б узнавіць памяць пра многія дарчыя надпісы. Каб не згубіліся ў часе, а змаглі нагадаць пра любоў да кнігі тых, кім яна напісана, кім стваралася і кім захоўвалася і захоўваецца.

 

Мікола Берлеж

Ілюстрацыя: bel.sputnik.by

Прочитано 6462 раз