Понедельник, 02 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

21-22 кастрычніка 2021 года ў Мінску пройдзе VIII Міжнародны бібліятэчны кангрэс

  • Воскресенье, 20 июня 2021 01:59

«Бібліятэка як феномен культуры» – такую традыцыйную назву носіць Міжнародны кангрэс, які ўжо не першы год праводзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Сёлета аўтарытэтны форум адбудзецца 21-22 кастрычніка. Тэмай 2021 года абраны наступны накірунак: «Бібліятэкі ва ўмовах пандэміі: новыя магчымасці, новыя рашэнні».

‒ Да абмеркавання ў межах кангрэса мы як арганізатары прапануем такія тэмы, ‒ патлумачвае дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава, ‒ «Сумесныя сацыяльныя ініцыятывы ўстаноў культур, навукі, адукацыі, СМІ і бізрнеса ў перыяд пандэміі»; «Праектная дзейнасць бібліятэк: ідэя – рэалізацыя – прасоўванне»; «Нарматыўнае прававое забеспячэнне бібліятэчнай дзейнасці ва ўмовах пандэміі»; «Стратэгічнае планаванне і ацэнка дзейнасці бібліятэк»; «Пандэмія CОVID-19 як стымул лічбавай трансфармацыі бібліятэк»; «Бібліятэка ў сістэме захавання гісторыка-культурнай памяці грамадства: краіназнаўчыя і краязнаўчыя электронныя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк» ; «Бібліятэкі і сацыяльныя медыя: выкарыстанне магчымасцяў для развіцця паслуг і сервісаў»  і шэраг іншых, якія носяць даволі актуальны характар.

Рабочыя мовы кангрэса – беларуская, руская, англійская. Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, музееў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, прадстаўнікі заканадаўчай сферы, распрацоўшчыкі і вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі.

Сяргей Шычко

Прочитано 4236 раз