Цяжка ўявіць суверэнную краіну без уласнай мовы. Словаў, якія нітуюць сутнасць навакольных з’яваў і рэчаў на пэўнай прасторы з нечым важным унутры нас. Часцей за ўсё, гэтае паяднанне адбываецца ў раннім дзяцінстве, у гульнёвай форме, калі мы разам з бацькамі смакуем тое ці іншае слова, альбо збеГ Гукаў на кончыку языка. Так мы неўсвядомлена самі робімся часткай таго космасу, у якім з’явіліся на свет.
Прапануем Вам 2 ліпеня праверыць на вельмі «неСУР’ЁЗНЫХ» спаборніцтвах свой слоўнікавы запас, зарубіцца ў адгадванні народных беларускіх загадак, а калі словаў не будзе хапаць, то літаральна «на сабе» паказаць творы беларускай класікі і яе герояў (у гульню «Кракадзіл», пэўна, гулялі ўсе).
Прызы, музычныя і вершаваныя гасцінцы ‒ што яшчэ трэба, каб лішні раз замацаваць: беларуская мова – гэта наш скарб.
Чакаем вас а 19-й гадзіне.
Кошт – 3 руб.
Сачыце за падрабязнасцямі ў сацыяльных сетках музея!
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
вул. Максіма Багдановіча, 7а, тэл. 8 (017) 3552295.