Суббота, 18 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Літфэст па-лідску

Сапраўднае кніжнае свята пад такою назваю правялі для жыхароў райцэнтра гарадскія кніжніцы, філіялы Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.

На інтэрактыўных літаратурна-бібліятэчных пляцоўках у дзіцячых садах, ва ўтульных скверах і дворыках мікрараёнаў удзельнікі акцыі з задавальненнем знаёміліся з найлепшымі творамі беларускіх, рускіх і замежных пісьменнікаў. Тут жа можна было пагартаць дзіцячыя, маладзёжныя і забаўляльныя часопісы, пачытаць дзецям кніжкі, праявіць веды і эрудыцыю па гісторыі горада ў конкурсах і віктарынах.

Супрацоўнікі філіяла «Лідская гарадская бібліятэка № 1» адправіліся ў яслі-сад № 23, дзе правялі чытанні для самых маленькіх жыхароў мікрараёна «Паўночны». Выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў наведалі book-пляцоўку, створаную прадстаўнікамі філіяла «Лідская гарадская бібліятэка № 4».

Адну з самых незвычайных пляцовак арганізавалі супрацоўнікі філіяла «Лідская гарадская бібліятэка № 2» у мікрараёне «Раслякі». Бібліятэчны паштальён Печкін адправіўся ў аддзяленне «Белпошты», каб дапамагчы гараджанам разабрацца ў велізарным пераліку перыядычных выданняў, якія можна ўзяць у бібліятэцы або аформіць падпіску на пошце.

Са светам загадкавага і незвычайнага, малавядомымі з’явамі прыроды, цікавымі фактамі з жыцця жывёл і раслін знаёмілі юных гасцей book-пляцоўкі філіяла «Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая» ў мікрараёне «Слабада». Бібліятэкары філіяла «Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка» разам з выхаванцамі яслі-сада № 7 адправіліся ў літаратурнае падарожжа. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі скарбы — размалёўкі і цукеркі, якія яны адшукалі дзякуючы ведам пра навакольны свет.

Кацярына Сандакова, фота аўтара

Крыніца: Літаратура і мастацтва №27, 2021

Прочитано 4464 раз