Воскресенье, 26 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Казахстан і Беларусь: Пошук агульных мастацкіх ідэй

14 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі зладзілі сустрэчу пісьменнікаў Казахстана і Беларусі і прэзентацыю літаратурнага алмьанаха «Казахстан – Беларусь», які выйшаў у Казахстане і прадстаўляе казахскую і беларускую нацыянальныя літаратуры. Арганізатар гэтых сапраўды важкіх і святочных мерапрыемстваў – Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь.

Імпрэзу адкрылі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Аксана Кніжнікава і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Аскар Бейсенбаеў. Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны беларускія літаратары – старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, першы намеснік старшыні Алена Стэльмах, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, паэты, празаікі Віктар Шніп, Віктар Гардзей, Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка, Вячаслаў Рагойша, Алена Мальчэўская, Генадзь Аўласенка, Валерый Казакоў, Міхась Пазнякоў, Іван Саверчанка і іншыя. З Казахстана ў рэжыме анлайн трансляцыі далучыліся да размовы дырэктар выдавецтва «Жыбек Жолы» Бахытжан Канап’янаў, літаратуразнаўца Святлана Ананьева, перакладчык, празаік Уміт Тажкен, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан Уміткан Муналбаева, пісьменнікі, выдаўцы, якія спрычыніліся да стварэння і выпуску альманаха.

Нагадаем, што ў літаратурным альманаху, які пабачыў свет у Казахстане, надрукаваны творы беларускіх літаратараў Янкі Купалы, Міколы Мятліцкага, Алеся Бадака, Віктара Шніпа, Марыі Кобец, Навума Гальпяровіча, Віктара Гардзея, Таццяны Сівец, Юліі Алейчанка, Вячаслава Рагойшы, Алеся Карлюкевіча, Алены Стэльмах, Васіля Ткачова, Алега Ждана, Андрэя Федарэнкі, Людмілы Рублеўскай, Міхася Пазнякова, Мікалая Аляксандрава, Валерыя Казакова, Івана Арабейкі, Маргарыты Назарук, Наталлі Міцкевіч, Івана Саверчанкі.

Сяргей Шычко

Ілюстрацыя: nlb.by

Прочитано 4511 раз