Пятница, 03 12 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Астана – Мінск: Узнагароды ад вучоных-літаратуразнаўцаў – беларускім пісьменнікам і бібліятэкарам

У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь на прэзентацыі літаратурнага альманаха «Казахстан – Беларусь» паэтэса і публіцыстка Любоў Шашкова, якая працуе намеснікам галоўнага рэдактара літаратурна-мастацкага часопіса «Простор» (Астана, Казахстан), уручыла ўзнагароды беларускім пісьменнікам і бібліятэкарам.

‒ Мне прыемна выканаць ганаровую місію, якую мне даручыла кіраўніцтва нашага аўтарытэтнага навукова-практычнага даследчыцкага цэнтра –  Інстытута літаратуры і мастацтва імя Мухтара Ауэзава Камітэта навукі Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан, – зазначыла Любоў Канстанцінаўна. – Перадаю Дыпломы Інстытута, якія падпісаны дырэктарам Кенжэханам Матыжанавым, нашым аўтарытэтным вучоным, доктарам філалагічных навук, заслужаным дзеячам Казахстана.  Дыпломамі за вялікі ўклад у развіццё беларуска-казахскіх літаратурных сувязяў адзначаны дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» Аляксей Чарота, намеснік дырэктара Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Людміла Кароль, дырэктар Мінскай гарадской дзіцячай цэнтралізаванай  бібліятэчнай сістэмы Таццяна Швед.

– Мы ў сваю чаргу хацелі б засведчыць, што казахская літаратура і ў постсавецкі час грунтоўна прадстаўлена ў Беларусі, – у слове ўдзячнасці выказаўся Алесь Карлюкевіч. – У апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусі ў перакладзе на беларускую мову выдадзены кнігі Абая «Стэпавы прастор», Немата Келімбетава «Не хачу губляць надзею», «Лісты сыну», «Зайдрасць», дзве першыя кнігі М. Аўэзава, прысвечаныя легендарнаму Абаю, анталогія твораў сучасных беларускіх і казахскіх пісьменнікаў на рускай мове «Не ведая границ» у серыі «Созвучие сердец: Беларусь – Казахстан». Даволі шмат публікацый здзейснілася ў беларускім перыядычным друку. Найперш – у газеце «Літаратура і мастацтва», часопісах «Полымя», «Нёман». Рэгулярна праходзяць прэзентацыі кніг казахскіх аўтараў у самых розных бібліятэках краіны. А што да Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага, то ў яе фондах пэўнае месца займаюць творы пісьменнікаў Казахстана, выдадзеныя і ў Мінску, і ў Маскве, а таксама ў Казахстане, дарэчы, і на казахскай мове – таксама.

Сяргей Шычко

Прочитано 7397 раз