На старонках раённай газеты, што выходзіць на Міншчыне, змяшчаюцца пераклады туркменскай прозы.
У “Пухавіцкіх навінах” (адна са старэйшых раённых газет Міншчыны, выдаецца з 1931 года) надрукавана апавяданне туркменскага пісьменніка Камека Куліева “Паразуменне” у перакладзе на беларускую мову. Перакладчык – Алесь Карлюкевіч.
Камек Куліеў – з пісьменнікаў, якія пачыналі свій шлях у літаратуру напрыканцы 1970 – у пачатку 1980-х гг. І зараз ён актыўна парцуе ў галіне мастацкай прозы. Беларускі чытач адкрываў туркменскага празаіка са старонак часопіса “Бярозка”. А цяпер вось яго апавяданне надрукавала пухавіцкая “раёнка”. Яшчэ раней у гэтым жа выданні з’явілася і публікацыя апавядання другога туркменскага пісьменніка – Касыма Нурбадава. Гэты аўтар таксама не аднойчы друкаваўся ў беларускім літаратурна-мастацкім і дзіцячым друку. А ў выдавецкім доме “Звязда” пабачыла свет кніга апавяданняў і вершаў Касыма Нурбадава на беларускай мове.
Сучасную туркменскую дзіцячую літаратуру няблага ў розныя часіны перакладалі на беларускую мову. У Мінску ў розныя гады пабачылі свет кнігі Берды Кербабаева, Нуры Байрамава, Курбана Чаліева, Агагельды Аланазарава, Каюма Тангрыкуліева.
Сяргей Шычко