Беларуская пісьменніца, журналістка, арганізатар дзіцячага і прыродазнаўчага беларускага друку Зоська Верас, якая нарадзілася ва Украіне ў 1892 годзе, а памерла ў Літве ў кастрычніку 1991 года, была сведкай многіх гістарычных падзей з беларускага жыцця.
Першы муж пісьменніцы – легендарны Фабіян Шантыр. Ужо ў новым часе – здаецца, а другой палове 1980-х гг. – пабачыла ў Мінску свет тоненькая кніжачка вершаў і прозы З. Верас “Каласкі”. Зусім нядаўна вялікім томам выдадзена эпісталярная спадчына пісьменніцы. З ёй сябравалі, ліставаліся Аляксей Пяткевіч, Генадзь Каханоўскі, Уладзімір Содаль, Алесь Белакоз, Данута Бічэль-Загнетава, Алесь Бачыла, Янка Саламевіч, Сяргей Панізнік…
Зараз у Хмяльніцкай вобласці Украіны (Зоська Верас нарадзілася на Хмяльніччыне – у вёсцы ці ў мястэчку Меджыбож) прымаюцца захады па стварэнню ў мясцовым літаратурна-краязнаўчым музеі экспазіцыі ў гонар славутай ураджэнкі беларускай пісьменніцы і журналісткі. Апякуецца гэтым клопатам Хмяльніцкая арганізацыя Нацыянальнага Саюза пісьменнікаў Украіны на чале з Васілём Гарбацюком.
Кастусь Ладуцька.