Пятница, 20 05 2022
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пісьменнік у грамадстве

Публіцыстычная кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра САЛАМАХІ «З любоў'ю і дабром», выпуск якой ажыцёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі краіны, з'яўляецца адлюстраваннем таго вартаснага мастацкага свету, што сцвярджаецца пісьменнікамі дзеля прыгажосці, дабрыні і святла, дзеля гуманістычнага развіцця свету. 

Многія гады вядомы беларускі празаік, лаўрэат прэстыжных прэмій, грамадскіх і дзяржаўных адзнак, выступае ў перыядычным друку: на старонках газет «СБ. Беларусь сегодня», «Сельская газета», «Настаўніцкая газета», у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». У сваіх артыкулах, эсэ, дыялогах, роздумах (так пазначаны жанры публікацый, якія аб'яднаны ў кнігу «З любоў'ю і дабром») Уладзімір Саламаха імкнецца звярнуць увагу на тыя здабыткі ў айчыннай літаратуры, якія скіраваны на выхаванне чытача. Узнёсла і захоплена піша аўтар пра найлепшае, станоўчае, пра пэўныя мастацкія арыенціры. У полі зроку — творчасць і сучаснікаў, і класікаў. Пра творчасць апошніх расказвае з пункту гледжання судакранання з сучаснасцю.

Многія старонкі кнігі прысвечаны творчасці Уладзіміра Караткевіча, Міхася Лынькова, Івана Шамякіна, Івана Чыгрынава... Іх творы вывучаюцца ў школьнай праграме, іх кнігі перавыдаюцца. І Уладзімір Саламаха часам эмацыянальна выкладае свае выключна чытацкія ўражанні ад іх прачытання і перачытання, ад новага ўсведамлення, што неўміручыя раманы і аповесці прыносяць у свядомасць цяпер, у новым тысячагоддзі. Часта штуршком публіцыста да выбару тэмы з'яўляецца сустрэча з роднымі мясцінамі. Але і ў такім разе Уладзіміра Саламаха выступае не проста літаратурным краязнаўцам, а хутчэй дасведчаным аўтарам, які завострана публіцыстычна ўступае ў палеміку з прыземленай рэчаіснасцю, імкнецца даказаць чытачу, што свет моцны культурай — адносін, выхаванасцю, культурай зямлі, роднай старонкі, свет моцны светлымі фарбамі, краскамі, якія робяць чалавека асобай. І роля літаратуры тут проста бязмежная, невычэрпная. Але — роля сапраўднай мастацкай літаратуры, што і спрабуе давесці сваім выбарам тэм аўтар кнігі «З любоўю і дабром», у чым спрабуе і пераканаць чытача.

Упэўнены, што публіцыстычную кнігу Уладзіміра Саламахі пра сучасную беларускую літаратуру, пра ролю мастацкай літаратуры ў выхаванні грамадства і пабудове нашай роднай дзяржавы, канешне ж, заўважыць шырокае кола чытачоў. Зборнік «З любоўю і дабром» пабачыў свет у Выдавецкім доме «Звязда».

Мікола Берлеж

Крыніца: Звязда

Прочитано 7957 раз