Четверг, 27 01 2022
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Маем найбольшае самі…».

  • Пятница, 27 августа 2021 08:42

Памёр беларускі паэт і перакладчык лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесь Разанаў. Памёр 26 жніўня… На 74-м годзе жыцця.

Вялікая асоба ў беларускім прыгожым пісьменстве, беларускай літаратуры. Стваральнік новых паэтычных формаў. Руплівы абаронца роднай мовы. Яшчэ з часін свайго студэнцтва. За што ў свой час быў адлічаны з філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта…

Адна з апошніх кніг Алеся Разанава – зборнік пераўвасабленняў тэкстаў першадрукара Францыска Скарыны на сучасную беларускую мову. Гэтая кніга, якая выйшла ў «Мастацкай літаратуры»,  разыйшлася надзіва хутка, стала падзеяй у беларускім кнігавыданні. А газета «Літаратура і мастацтва» зусім нядаўна друкавала цыкл яго мовазнаўчых вышукаў. Таксама, лічы, асобная кніга… Будзем верыць, што з часам і яна пабачыць свет.

Наватар, культуролаг, філосаф, ён пэўны адрэзак свайго жыцця аддаў літаратурнаму часопісу «Крыніца», дзе працаваў намеснікам галоўнага рэдактара. І часопіс таго часу таксама застанецца бібліятэкай з асобных нумароў, бібліятэкай беларускай культуры, беларускай літаратуры…

Яго, Алеся Разанава пункціры, квантэмы напрыканцы 1970-х – у пачатку 1980-х гадоў, шмат каму падаліся маланкай, якая руйнуе літаратурныя традыцыі. Але сумленныя паэты старэйшага пакалення, і першы сярод іх –народны паэт Беларусі Пімен Панчанка, падтрымалі маладога творцу. Так выйшла яго кніга «Шлях-360»… А першая кніга шукальніка сапраўдных, вялікіх жыццёвых і мастацкіх сэнсаў – зборнік «Адраджэнне», выдадзены ў Мінску ў 1970 годзе.

І сёння Алеся Разанава добра ведаюць у  многіх краінах Еўропы. Яго паэтычныя вышукі сталі прадметам увагі перакладчыкаў на розныя мовы народаў свету.

Максім Веяніс

Фота: gsu.by

 

 

Прочитано 6224 раз