Версия для печати

Літаратурныя прэміі. Сярод намінантаў – лепшыя  

  • Воскресенье, 08 августа 2021 14:57

На разгляд журы па прысуджэнню Мінскай абласной літаратурнай прэміі пададзены цэлы шэраг кніг паэтаў, празаікаў, дзіцячых пісьменнікаў, якія ўваходзяць у склад Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У намінацыі «Проза» за першынство змагаюцца наступныя аўтары: Рыгор Саланец (кніга «Афганскі палонны. Люкс для адзінокай душы»), Мікалай Смірноў («Асобны фронт. Героі, здраднікі, лёсы…»), Валянціна Шытыка («Чыстае сэрца»), Славамір Даргель («Мой і толькі мой»).

У намінацыі «Паэзія» свае творы вылучылі Святлана Быкава («Пад небам Рагнеды»), Аляксандр Быкаў («Барысаўскі тракт»), Галіна Мароз («Тое, што немагчыма закрэсліць»), Таццяна Цвірка («І толькі май іх не забудзе. И только май их не забудет»).

«Дзіцячая і юнацкая літаратура» – намінацыя, у якой паспаборнічаюць Генадзь Аўласенка («Як зубраня «Зубраня» наведвала»), Таццяна Каленік («Бабуліны шпулькі»), Галіна Нічыпаровіч («Загадкавы свет»).

 

Сяргей Шычко

Прочитано 7267 раз