Четверг, 27 01 2022
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Крытык – у пошуках радасці: У Гомелі нарадзіўся рускі літаратурны крытык Іаан Новіч

  • Пятница, 27 августа 2021 09:06

Гомель – на раздарожжы вялікіх шляхоў. І таму не выпадковым падаецца тое, што з горадам звязаны імёны не толькі многіх пісьменнікаў Беларусі, але і тых літаратараў, якія працавалі ці працуюць і зараз у прыгожым пісьменстве Расіі і Украіны. Адзін з іх – рускі літаратурны крытык, літаратуразнаўца Іаан Савельевіч Новіч (1906 – 1984).

Нарадзіўся Іаан Савельевіч у Гомелі 4 верасня 1906 года. Сапраўднае прозвішча – Файнштэйн. У 1933 годзе закончыў Маскоўскі педагагічны інстытут імя У. І. Леніна. У 1920-я гг. быў адным з самых актыўных літаратурных крытыкаў Расійскай Асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. У 1934 годзе нашага земляка прынялі ў Саюз Савецкіх Пісьменнікаў. Іанн Файнштэйн удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

Іаан Новіч – доктар філалагічных навук. Прафесар. Першая кніга – «Певцы классового мира: («Перевал» сегодня)» – выйшла ў 1930 годзе ў серыі «Массовая критическая библиотека».

Нагадаем крыху пра «Перевал». Гэта савецкая літаратурная група, якая існавала ў 1923 – 1932 гг. Арганізавана пад кіраўніцтвам Аляксандра Вронскага пры часопісе «Красная новь». Старшынёю лічыўся Мікалай Зарудзін. Атрымала назву па артыкулу А. Вронскага – «На перевале» (надрукаваны ў лістападзе 1923 года). Галоўная ідэя з самага пачатку: пераход ад сучаснай «убогой» літаратуры да літаратуры камуністычнай, якая павінна прыйсці. Найбольшую ролю ў «Перевале» адыгрывалі Мікалай Зарудзін, Арцём Вясёлы, крытыкі Дзмітрый Горбаў, А. Лежнеў, якія з’яўляліся галоўнымі тэарэтыкамі літаратурнага руху. У «Перевал» уваходзілі Ганна Караваева, Міхаіл Прышвін, Сяргей Малашкін, Эдуард Багрыцкі, Дзмітрый Кедрын, Джэк Алтаузен, Радзівон Акульшын… Сярод лозунгаў «Перевала»: «шчырасць творчасці» (нават калі гэта пярэчыць партыйнай дысцыпліне); «моцартыянства» (творчасць па натхненню); «новы гуманізм»… Меўся на ўвазе і «сацыяльны заказ», аднак, з правам пісьменніка на «выбар тэмы па яго меркаванню»… І ўсё ж групу рэзка крытыкавалі ў раппаўскім друку за ўяўную рэакцыйнасць, адыход пісьменнікаў ад задач сучаснасці, негістарычны, пазакласавы падыход, нават гаварылі пра прымірэнчаства пісьменнікаў у адносінах да класавых ворагаў…

Іншыя кнігі І. Новіча – «В боях за пролетарскую литературу» (1931), «В поисках радости» (1934), «Александр Иванович Герцен: Критико-биографический очерк» (1934), «Духовная драма Герцена» (1937), «Жизнь Чернышевского» (1939), «М. Горький в эпоху первой русской революции» (1955), «Художественное завещание Горького: Жизнь Клима Самгина» (1965), «Молодой Герцен: Искания, идеи, образы, личность» (1980)… Шмат выступаў наш зямляк і ў перыядычным грамадска-палітычным і літаратурна-мастацкім друку. Але мінулі дзесяцігоддзі – і імя літаратурнага крытыка, літаратуразнаўца з Гомеля аказалася забытым…

Памёр Іаан Савельевіч Новіч (Файнштэйн) у Маскве ў 1984 годзе.

 

Максім Веяніс

Прочитано 8567 раз