Четверг, 20 01 2022
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Фотаархіў да дня народзінаў Адама Мальдзіса ад Сяргея Панізьніка

  • Пятница, 13 августа 2021 15:33

Адам Іосіфавіч Мальдзіс нарадзіўся 7 жніўня 1932 года ў в. Расолы на Астравеччыне. Сярод мноства азначэнняў яго творчай дзейнасці ёсць такія: літаратуразнаўца, гісторык, пісьменнік, журналіст… Доктар філалагічных навук з 1986 г., прафесар з 1990 г., дырэктар Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны (1991–1998).

І не ў скрусе ён, вызнаў вусце: ‒ Вунь наша Alba Russia!

Не наўзбоч плывём ‒ толькі прама. / Руль пад ветразямі ‒ у Адама.

І Скарынаўскае стырно / з ім агучыла Даль і Дно.

Кормшчык-цахур між асначоў вёў ліцьвінаў да крывічоў.

Стрым ад Мальдзіса з перагрузкамі: быць крыніцамі беларускімі!

Адам Мальдзіс на балконе дома Міколы Грынчыка. Лета 1967 г.

Адам Мальдзіс, Альма Лапінскене, Костас Корсакас і я, карэспандэнт Белтэлебачання. Вільнюс,1981 г.

Экслібрыс Вячкі Целеша. Рыга, 1982 г.

1.ІХ.1984 г. адзначалі вясельны юбілей: 30-годдзе жаніцьбы Адама Іосіфавіча з Марыяй Каролеўнай.

На здымку да пачастункаў разам з родзічамі, суседзямі: Генадзь Васільевіч Кісялёў з жонкай Янінай Міхайлаўнай, Міцкевіч Даніла Канстанцінавіч з жонкай Аляўцінай Цімафееўнай, злева ад юбіляраў

Адама і Марыі — Вячаслаў Пятровіч Рагойша з жонкай Таццянай Вячаславаўнай Кабржыцкай і іх сынамі Пятром і Максімам, Людміла Мікалаеўна і яе муж Сяргей Сцяпанавіч Панізьнік.

Адам Мальдзіс з перакладчыкам з Польшчы Мечыславам Яцкевічам, амаль земляком, на Міжнародным семінары перакладчыкаў беларускай літаратуры / 16–26.09.1987 г./ Дом творчасці «Іслач».

23-24.04.1989 г. Адам Мальдзіс з жонкай былі на Астравеччыне. Наведалі Варняны, Палушы.

Пра беларуска-латышскія літаратурныя сувязі гаварыў Адам Мальдзіс у Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Вядучая — Даша Лёсава. Прысутнічаў старшыня Таварыства «Беларусь --Латвія»

Рыгор Барадулін, Адам Мальдзіс, Вячаслаў Рагойша, Анатоль Наліваеў на вечарыне ў Доме літаратара 19.05.1992 г. адзначалі 50-годдзе Сяргея Панізьніка. Фота Жанны Маёравай.

Адам Мальдзіс перадае карціны мастака Валерыя Дзевіскібы для выставы, якую ладзіць Мікола Купава, дапамагае яму перавозіць скарбы Андрэй Янішчыц. 2019 г.

 

Папара хваласпеў даспеў:

падносіць ён жытнёвы спеў:

 ‒ Адаму Мальдзісу ‒ Sto lat!

Вядзі гадочкаў перахват,

каб ашчаслівіць зоркапад

на Твой Скарынаўскі пасад.

Упоўніцу жыві! Хват-град

не зрушыць Тваіх промняў спрат!

 

Здымкі і матэрыялы Сяргея Панізьніка-Папара і архіўныя

Прочитано 5938 раз