Сёлета жыхароў Капыля чакаюць адразу дзве значныя падзеі. Хутка ў горадзе пройдзе Дзень беларускага пісьменства, а потым адбудзецца і абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі».
Праз раку Каменку ў райцэнтры пабудавалі новы мост . Яго ўпрыгожваюць цудоўныя ліхтары с белымі шарами. Новы мост арганічна ўвайшоў у гарадскі краявід, цяпер па ім любяць шпацыраваць мясцовыя жыхары і госці горада. Асабліва прыгожа выглядае мост ноччу, калі запальваюцца ліхтары.
Дзіцячая пляцоўка.
Стаў больш прывабным пасля рамонту будынак райвыканкама. А ў самым цэнтры Капыля работнікі мясцовага жыллёва-камунальнага прадпрыемства пачынаюць ствараць Алею пісьменнікаў.
Рамонт многакватэрных дамоў.
Сёння вядзецца добраўпарадкаванне месцаў, дзе будуць усталяваны інтэрактыўныя лаўкі, якія будуць пазначаны літарамі ў адпаведнасці з імёнамі пісьменнікаў: А — Алесь Адамовіч і гэтак далей. На ўсе літары будзе нанесены QR-код, і з дапамогай мабільнага тэлефона можна будзе даведацца, якому пісьменніку прысвечана гэта лаўка, і якія літаратурныя творы ён напісаў.
Вядуцца работы на Алеі пісьменнікаў.
Пойма Мажы.
Напярэдадні свята работнікі ЖКГ прыводзяць у парадак пойму ракі Мажа. На беразе ўжо з’явілася новая драўляная альтанка, уздоўж берагу перакладваюцца новыя пешаходные сцежкі.
Вядуцца работы на Алеі пісьменнікаў.
Будуюцца тратуары і пешаходныя сцежкі.
Касметычны рамонт шматкватэрных дамоў выконваецца на вуліцы Партызанскай. Сёння яны выглядаюць так, быццам нядаўна пабудаваныя. А на вуліцы Замкавай з’явілася новая дзіцячая пляцоўка з прыгожым гульнявым абсталяваннем. Гэта вельмі добры падарунак для маленькіх жыхароў горада.
Новы мост.
Нагадаем, што Дзень беларускага пісьменства ў Капылі пройдзе 4–5 верасня.
Па матэрыялах газеты «Слава працы»
Крыніца: Звязда