Понедельник, 26 07 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Беларуская хатка» запрашае на «Беларускі вечар»

«Беларуская хатка» (мемарыяльны музей Максіма Багдановіча) запрашае на мерапрыемства «Беларускі вечар», прысвечанае 30-годдзю адкрыцця музея, якое адбудзецца 25 чэрвеня 2021 года пачатак у 17.00.

 На святкаванні 30-годдзя чакаюцца:

  • віншаванні ад афіцыйных асобаў і музейных калегаў, а таксама былых супрацоўнікаў «Беларускай хаткі» і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча;
  • батлейка (свецкія інтэрмедыі з жыцця ХІХ стагоддзя з жывым музычным суправаджэннем);
  • фальклорны гурт «Ліцвіны» (Наталля Матыліцкая (салістка), Уладзімір Бербераў (дуда))
  • гурт «Астоўна»;
  • танцы разам з капэлай «На Таку»;
  • гульні «У пошту», «Флірт» і інш;
  • традыцыйная каша і чай ад «Беларускай хаткі»;
  • лепшыя творы ад літаратараў «Беларускай хаткі»;
  • выстава дзіцячых мастацкіх работ (арт-студыя «Залаты птах») 

Сёлета, 25 чэрвеня адзначаецца 30-годдзе адкрыцця філіяла «Беларуская хатка». Яго экспазіцыя стваралася як тэматычны працяг 5-й залы Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Найменне «Беларуская хатка» абрана невыпадкова. Так называлі клуб інтэлігенцыі пачатку ХХ стагоддзя на Захар’еўскай, 18. Сярод актыўных яго дзеячаў быў і Максім Багдановіч.

Адрасы «Беларускай хаткі» мяняліся. Будынкі, дзе яны размяшчаліся, з часам зніклі.

Але зараз музей з легендарным клубам сімвалічна аб’ядноўвае былы дом С.І.Рэдзькі. Гэта адзіны ацалелы ў Мінску будынак, па сапраўднаму звязаны з самым маладым класікам беларускай літаратуры, з яго сябрамі – актыўнымі дзеячамі беларускага клуба інтэлігенцыі.

Тут у 1915 годзе працавала адна з бясплатных сталовак, якія адчыняла Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Пасля ў сценах дома кватаравалі Змітрок Бядуля, Максім Багдановіч,  Язэп Лёсік, Людвіка Сівіцкая (Зоська Верас), бывалі Аркадзь Смоліч, Уладзіслаў Галубок і інш. асобы.

Менавіта таму музею і было наканавана стаць прадаўжальнікм традыцый легендарнай «Беларускай хаткі», дзе па суботніх вечарах гучалі творы беларускіх пісьменнікаў, народныя спевы, музыка, моладзь вучылася танцаваць, гуляла ў «пошту»… Тут адбылося заснаванне Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. Акрамя таго, бежанцы ведалі «Беларускую хатку» як месца танных абедаў. Сталоўка для іх была адчынена сіламі Менскага аддзеда таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.

Святочная праграма «Беларускага вечара» пабудавана па ўзоры канцэртаў беларускіх тэатральных калектываў пачатку ХХ стагоддзя (у т.л. трупы Ігната Буйніцкага, трупы Уладзіслава Галубка і Першага таварыства драмы і камедыі).

Уваход вольны!

Адрас: вул.Рабкораўская, 19 (ст.м. «Інстытут культуры»)

Тэл. 375-52-13

Прэв'ю: ekskursii.by

Прочитано 3604 раз