Воскресенье, 09 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Жанчына з камня – Таш катын»

  • Воскресенье, 21 марта 2021 12:16

У сталіцы Башкартастана (Расія) прэзентавалі кнігу паэзіі добрага сябра Беларусі ‒ Зульфіі Хананавай.

Башкірскую паэтэсу добра ведаюць у Беларусі. Яна ўдзельнічала ў міжнародным «круглым стале» «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго», што праходзіў у час XXV Дня беларускага пісьменства ў  Іванаве, на Берасцейшчыне, у 2018 годзе. Наведала Мінск, Іванава, Пінск, пазнаёмілася і пасябравала з многімі беларускімі паэтамі. Вершы Зульфіі Хананавай не аднойчы друкаваліся ў беларускіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданнях, у калектыўных зборніках, якія выходзілі ў Мінску на беларускай і рускай мовах.

А зараз ва Уфе ў Нацыянальнай бібліятэцы імя А.-З. Валідзі прайшла прэзентацыя зборніка вершаў і паэм З. Хананавай «Таш катын – Жанчына з камня». Кніга выйшла на башкірскай і рускай мовах. На творчым вечары сваімі ўражаннямі пра паэзію тонкага лірыка і чулай грамадзянскай паэтэсы падзяліліся паэты, празаікі, перакладчыкі, журналісты Святлана Чураева, Нурлан Ганіеў, Сяргей Янакі, Нурлан Ганіеў, Ліна Султанава, Ірэк Ахметшын, старшыня Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Башкартастан Закі Алібаеў, санкт-пецярбургскі паэт, празаік, драматург, літаратурны крытык Юрый Татаранка. «У маёй новай кнізе вершаў я шукаю адказ на пытанне: хто яна – жанчына з каменя? – сказала на прэзентацыі Зульфія Хананава. ‒ Камень – вобраз, які досыць часта сустракаецца ў башкірскай літаратуры і народных песнях. У вобразе Каменнай жанчыны я маю на ўвазе і духоўную моц жанчыны, і я бачу жонак, якія плячом да пляча са сваімі мужамі змагаліся ў войнах. Якія б не здараліся трагедыі і не ставіліся памехі, жанчыны, захоўваючы каменную цвярдыню, застаюцца вернымі свайму хатняму вогнішчу, сваёй любові, цягнуць усе складанасці жыцця на ўзроўні з мужчынамі. Скульптура каменнай жанчыны стаіць і ў калідоры Інстытута гісторыі, мовы і літаратуры. Вельмі часта спыняюся і задумваюся перад ёю…»

Дарэчы, верш З. Хананавай «Каменная жанчына» увайшоў у паэтычную анталогію вершаў народаў Расійскай Федэрацыі. Вершы башкірскай паэтэсы для зборніка пераклаў на рускую мову Сяргей Янакі. І вось што сказаў на прэзентацыі перакладчык: «Кніга Зульфіі – адзін са сродкаў, які паспрыяе, каб чалавек вырас, сфарміраваўся ў свеце гармоніі. Яе творчасць мне блізкая найперш таму, што паэтэса доўжыць у паэзіі традыцыі маральнасці, духоўнасці…»

Былі на сапраўдным свяце паэзіі і віншаванні ў анлайн-фармаце. Да Зульфіі Хананавай і гасцей прэзентацыі звярнуліся перакладчыкі і калегі-літаратары – Таццяна Вострыкава з Астрахані, Дзінара Капашава з Казахстана, Тамара Мальсагава і Мікаэл Базоркін з Інгушэціі, Мурад Ахмедаў з Дагестана. З Беларусі ‒ дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага Алесь Карлюкевіч з Беларусі.

Дарэчы, у Беларусі ў кніжнай серыі «Сябрына: Паэзія народаў Расіі» рыхтуецца да друку зборнік вершаў Зульфіі Хананавай у перакладзе на беларускую мову. Раней у гэтай серыі была прадстаўлена паэзія чачэнца Адама Ахматукаева, чувашоў Валеры Тургая, Мішы Сеспеля, татарына Роберта Мінуліна, удмурта Вячаслава Ар-Сяргі.

 

Кастусь Лешніца

 

Прочитано 729 раз