Понедельник, 17 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Зборнік твораў Багдановіча на іспанскай мове прэзентуюць у Мадрыдзе

Трэці Беларуска-Іспанскі бізнес-форум пройдзе на наступным тыдні ў Мадрыдзе. У яго адкрыцці прыме ўдзел міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Пра гэта на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.


Цэнтральным мерапрыемствам візіту кіраўніка знешнепалітычнага ведамства стане правядзенне перагавораў з міністрам замежных спраў Іспаніі. Да таго ж запланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі заканадаўчай і выканаўчай улады Іспаніі, дзелавых колаў, а таксама падпісанне двухбаковых пагадненняў. Такая шырокая праграма накіравана на інтэнсіфікацыю двухбаковых адносін, у тым ліку дзеля прыцягнення інвестыцый, а таксама на развіццё супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам у цэлым.

Падчас візіту Уладзімір Макей прыме ўдзел і ў прэзентацыі зборніка перакладаў твораў Максіма Багдановіча на іспанскую мову, а таксама правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.

Надзея АНІСОВІЧ

Крынiца: Звязда

Прочитано 10704 раз