Версия для печати

Як пачуваецца ў кнігавыданні 2020 года мастацкая літаратура?

  • Понедельник, 01 марта 2021 09:41

Як сведчаць у Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, у 2020 годзе ў Беларусі было выдадзена 925 назваў мастацкай літаратуры. Агульная ж колькасць назваў кніг і брашур склала 8 025 экзэмпляраў. Што да накладу кніг мастацкай літаратуры, то ён роўны 890,8 тыс. экзэмпляраў.

З жанраў вылучаюцца празаічныя творы – 447 кніг. Тыраж іх складае 464,1 тыс. экз. На беларускай мове з празаічных кніг выдадзена 158 назваў. І тыраж роўны 156,3 тыс. экз. Пабачылі свет і 9 драматургічных твораў (тыраж 3,2 тыс. экз.). На беларускай мове – 4 выданні. Да мастацкай публіцыстыкі аднесены 20 кніг (на беларускай мове – 10 выданняў).

Выдадзена ў 2020 годзе і 33 кнігі фальклора накладам 110,8 тыс. экз. На беларускай мове – усяго толькі 3 выданні тыражом 4,1 тыс. экз.

А што да паэзіі, то выдадзена па назвах 306 кніг і брашур. На беларускай мове 121 выданне (тыражом 69,8 тыс. экзэмпляраў).

Гаварыць пра нейкія тэндэнцыі не даводзіцца, бо выданне мастацкай літаратуры складваецца амаль стыхійна. Хіба што ўплываюць актуальныя знешнія фактары: развіццё інтэрнэта, сацыяльна-культурны кантэкст, развіццё кантэнта ў лічбавым фармаце.

 

Сяргей Шычко

 

 

 

 

Прочитано 2968 раз