Воскресенье, 09 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Выстава да 150-годдзя Максіма Горкага

  • Понедельник, 19 ноября 2018 14:20

Літаратуны музей Максіма Багдановіча запрашае на адкрыццё мастацка-дакументальнай выставы “Адам Багдановіч. Яўген Чырыкаў. Максім Горкі. На скрыжаванні лёсаў”, прысвечанай 150-годдзю з дня нараджэння класіка рускай літаратуры М.Горкага.

Адам Багдановіч, бацька геніяльнага беларускага паэта, і Максім Горкі, вядомы рускі пісьменнік, сябравалі на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Іх сяброўства пачалося пасля пераезду сям’і Багдановічаў у Ніжні Ноўгарад, у 1896 годзе. Знаёмства адбылося дзякуючы Яўгену Чырыкаву, рускаму пісьменніку, служачаму Лібава-Роменскай чыгункі.

Яго рэкамендацыйны ліст да Аляксея Максімавіча Пешкава паспрыяў таму, што Багдановічы апынуліся ў цэнтры грамадскага і культурнага жыцця Ніжняга Ноўгарада, трэцяга па колькасці жыхароў горада Расійскай імперыі, пазнаёміліся з выбітнымі ніжагародцамі.

У экспазіцыі мастацка-дакументальнай выставы “Адам Багдановіч. Яўген Чырыкаў. Максім Горкі. На скрыжаванні лёсаў” прэзентуюцца каштоўныя прадметы з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча – успаміны, фатаграфіі, дакументы, перапіска. Яны – яскравыя сведкі ніжагародскага перыяду жыцця сям’і Багдановічаў, сяброўства Адама Багдановіча з Максімам Горкім, Кацярынай Пешкавай, прадстаўнікамі ніжагародскай інтэлігенцыі.

Частка экспазіцыі знаёміць з жыццём і дзейнасцю Яўгенія Мікалаевіча Чырыкава, вядомага рускага пісьменніка, грамадскага дзеяча, яркага прадстаўніка літаратурнага працэсу к. XIX – пач. XX стст. у Расійскай імперыі. 

Адам Багдановіч, Максім Горкі, Яўген Чырыкаў стасаваліся паміж сабою, на жаль, усе разам так і не сустрэліся, не паразмаўлялі на грамадскія тэмы, не абмеркавалі сусветную палітыку, не паразважалі на тэмы старажытнай ці сучаснай літаратуры. Але яны былі звязаны геаграфічна – праз Мінск, Ніжні Ноўгарад, Маскву, Самару, былі звязаны духоўна, адыгралі сваю ролю ў жыцці іншых і ў гісторыі…

Уваход на адкрыццё выставы вольны.
Выстава працуе з 29.11.2018 г. па 15.02.2019 г.
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце).
Даведкі па тэлефонах: (017) 334 07 61, (017) 334 42 69.

Крыніца: Літаратуны музей Максіма Багдановіча

Прочитано 4785 раз