Пятница, 18 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Выдавецкі дом «Звязда»: Сустрэча з землякамі з Масквы  

  • Вторник, 09 февраля 2021 11:51

У Выдавецкім доме «Звязда» адбылася рабочая сустрэча з кіраўніцтвам ФНКА «Беларусы Расіі» – старшынёю грамадскага аб’яднання доктарам псіхалагічных навук Сяргеем Кандыбовічам, першым намеснікам старшыні Героем Расійскай Федэрацыі Аляксандрам Дарковічам, намеснікам дэкана – вучоным сакратаром гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава кандыдатам гістарычных навук Аксанай Солапавай.  

Размова ішла пра маючы адбыцца VI Усебеларускі народны сход, дэлегатамі якога з’яўляюцца маскоўскія госці, пра медыйнае суправаджэнне жыццядзейнасці грамадскіх аб’яднанняў беларусаў у Расійскай Федэрацыі.

‒ Мы шмат намаганняў прыкладаем у рабоце з моладдзю, ‒ расказала Аксана Солапава. – Асабіста я чытаю ва ўніверсітэце спецкурсы «Гісторыя Беларусі», «Народы і культуры краін бліжняга замежжа». Хацела б падкрэсліць, што надзвычай падрабязна расказваю студэнтам пра інтэграцыйнывя працэсы Беларусі і Украіны.

І Сяргей Кандыбовіч, і Аляксандр Дарковіч выказаліся за пашырэнне інфармавання беларусаў у Маскве пра культуру, асветніцтва ў Беларусі.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 1498 раз