Воскресенье, 09 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Віктар Лазіч і Душан Радавіч (Сербія). Навагодняе віншаванне з пажаданнямі

  • Понедельник, 04 января 2021 13:51

Новы год, зразумела, прыдзе і да тых, хто яго сустракаць не хоча. Між тым, уся чароўнасць заключаецца якраз у чаканні і сустрэчы, а не ў самым Новым годзе. Бо прыемна ж чакаць некага ці нечага, калі вы цвёрда ўпэўнены ў яго прыходзе. Бадай, кожнаму з нас у жыцці даводзілася чакаць многага, але заўжды, неадменна, прыходзіў толькі Новы год. 

Пры сустрэчы Новага года перш за ўсё раскажыце яму, якім быў год стары. Расказвайце ўсё самае змрочнае, найгоршае. Гэта звычайна даспадобы чуць новым пра старых.

Ну а нашы пажаданні ў сувязі з гэтым такія: 

Жадаем, каб вам не балела тое, што балела, і каб любілі вас тыя, што не любілі.

Жадаем, каб дзеці вашы былі лепшымі за вас, каб вы больш хваліліся імі, чым яны вамі.

Жадаем, каб вам надзейна служылі ногі і каб на іх вы трымаліся большую частку Новага года, маючы спраў значна больш, як часу.

Жадаем, каб іншыя адчувалі ў вас патрэбу часцей, чым вы ў іх.

Жадаем, каб вы хацелі і маглі больш за тое, што неабходна, але ўсімі лішкамі дзяліліся з няздатнымі атрымліваць гэтулькі, як вы. Не старайцеся браць намнога больш, чым здольны даваць. Думайце крыху пра тых, у каго павінны адымаць тое, што будзе вам аддадзена.

Жадаем, каб вы атрымалі кватэру, калі ў вас яе няма, а таксама каб умелі радавацца, калі яна ўжо ёсць.

Жадаем, каб для вас тое, што маеце, не здавалася меншым за тое, чаго не маеце.

Жадаем, нарэшце, каб гэтаму году з вамі было спакайней, чым папярэдняму.

Спадзеючыся, што ўсім нам наканоўваецца правесці сустрэты год пры здароўі, у паспяховых сумесных справах, ад шчырага сэрца віншуем!

 

Пераклад з сербскай мовы Івана Чароты

Прочитано 953 раз