Четверг, 13 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Выдавецкім доме “Звязда” пабачыла свет новая кніга для дзяцей

Каля паўвека працуе ў беларускай літаратуры празаік, паэт, перакладчык Яўген Хвалей. Нарадзіўся ён ў 1947 годзе на Стабцоўшчыне, у вёсцы Белькаўшчына. Стаўбцоўскі край -- радзіма народнага песняра Беларусі Якуба Коласа і яшчэ многіх і многіх пісьменнікаў, творы якіх запатрабаваны беларускім чытачом. Са Стаўбцоўшчыны – Генрых Далідовіч, Казімір Камейша, Сяргей Галоўка, Сымон Белы, Рычард Недаводзін, Алесь Камароўскі, Аляксей Пяткевіч, Алесь Рыбак…

Амаль што ўсё з напісанага Яўгенам Хвалееем зарыентавана на юнага чытача. Вялікую папулярнасць сярод беларускіх школьнікаў займела яго аповесць для падлеткаў – “Прынцэса з тусоўкі”, якая вытрымала некалькі кніжных выданняў.

Вось і новая кніга вершаў Яўгена Хвалея “Яблык з радзімкай” – для самага юнага чытача. “Кажа Юля Дзімку,/ Яблык круцячы ў руцэ:/ -- Глянь, на яблыку – радзімка, / Нібы ў мамы на шчацэ”. Кароткі і разам з тым запамінальны верш ўсяго ў адну страфу ўспрымаецца яшчэ і як добры ўрок беларускай мовы. Сярод галоўных твораў кнігі, дзе пад адной вокладкай знайшлося месца і вершам, скорагаворкам, загадкам, -- вершаваная казка “Залатая Рыбка з Нёмана”. Сюжэт гэтага паэтычнага расповяду досыць няхітры, але прываблівае сваёй шчырасцю, спакойным характарам, інтанацыяй, якая адразу настройвае чытача на сустрэчу з адной прыгодай дзяўчынкі Вікі, якая летам гасцюе ў дзеда Янкі і бабулі Ніны. Адрас Яўген Хвалей падказвае таксама з першых радкоў: “Дзе заказнік Песняровы/ І куточак адмысловы…” Праўда, галоўная дзея адбываецца ў сне, які ўжо прыходзіць да Вікі пасля вяртання ў горад…

Кніга Я. Хвалея “Яблык з радзімкай” пабачыла свет у папулярнай серыі “Звязды” – “Вясёлы калейдаскоп”. Яшчэ раней у ёй выйшлі ў свет кнігі Валерыя Кастручына, Таццяны Прышчэпавай, іншых сучасных беларускіх пісьменнікаў, якія ахвотна пішуць свае творы для дзіцячага чытача. 

Сяргей Шычко.

Прочитано 10844 раз