Воскресенье, 09 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Ваўкавыску нарадзіўся аўтар аповесці пра кітайскі батальён

  • Воскресенье, 04 апреля 2021 23:23

Вядомым фактам з’яўляецца ўдзел кітайцаў у грамадзянскай вайне 1918 – 1920 гадоў на сённяшняй постсавецкай тэрыторыі.

І тэма гэтая хвалявала і савецкіх пісьменнікаў, публіцыстаў. У 1959 годзе ў Маскве пабачыла свет дакументальная аповесць Герцэля Навагрудскага І Аляксандра Дунаеўскага «Таварышы кітайскія байцы». Перапрацаваная і дапоўненая кніга выйшла і ў 1962 годзе – ужо пад назвай «Па слядах Пау». Аўтары расказалі пра кітайцаў, якія на розных франтах грамадзянскай вайны адстойвалі ідэалы камунізму, змагаліся за волю народаў ад панскага прыгнёту, ад прыгнёту эксплуататараў.

Наш зямляк у гэтым аўтарскім тандэме працы над кнігай «Па слядах Пау» – Герцэль Навагрудскі. Нарадзіўся пісьменнік у Ваўкавыску Гродзенскай губерні 21 жніўня (3 верасня) 1904 года. У 1921 г. сямнаццацігадовы юнак паступіў на эканамічны факультэт Бакінскага ўніверсітэта. І правучыўся там да 1924 года. З 1926 года пачаў выступаць у друку.

У 1930 – 1938 гг. Герцэль Навагрудскі працаваў карэспандэнтам газеты «Правда». Шмат ездзіў па краіне. У 1940 – 1941 гг. наш зямляк працуе ў часопісе «Морской флот». У час Вялікай Айчыннай вайны быў ваенным карэспандэнтам газеты «Красный флот». Спярша – на Паўночным флоце. Пасля – на Чарнаморскім.

У 1958 годзе Герцэля Навагрудскага прынялі ў Саюз пісьменнікаў СССР. Ураджэнец Ваўкавыска з’яўляецца аўтарам біяграфічных нарысаў «Герой Савецкага Саюза Дз. М. Карбышаў», «Герой Савецкага Саюза М. В. Кантарыя». Шмат пісаў для дзяцей. Гэтыя творы Герцэля Навагрудскага вылучаюцца займальнасцю, прасякнуты любоў да дзяцей. Гэта – і аповесць пра эстонскіх рыбакоў «На маленькім востраве» (1952; 2-е выд. – 1958), а таксама аповесць «Дзік з 12-й Ніжняй», у якой распавядаецца пра лёс маленькіх гандляроў газетамі ў Нью-Ёрку, якія збіраюць грошы на лячэнне свайго хворага сябра. Не меней цікавымі падаюцца кнігі Г. Навагрудскага «Пісьмы дзядзькі Ягора…» (1958), «Індзейскае зерне» (1960), «Маленькі Тыук едзе ў Маскву» (1962), «Вялікая Пярліна» (1964), «Пячора Бацікава» (1965).

Памёр пісьменнік Герцэль Навагрудскі 5 лістапада 1973 года. 

Сяргей Шычко

Прочитано 628 раз