Суббота, 19 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Свята “Адамаў шлях пад вечным небам” збірае гасцей 29 верасня ў Завоссі

  • Четверг, 27 сентября 2018 12:55

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Баранавіцкім раённым выканаўчым камітэтам запрашае 29 верасня 2018 года ў Музей-сядзібу Міцкевічаў “Завоссе” на літаратурна-мастацкае свята “Адамаў шлях пад вечным небам”, прымеркаванае да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча (1798–1855).

"Вялікае шчасце было нарадзіцца на гэтай зямлі…”, – так гаварыў Адам Міцкевіч пра Завоссе – месца, дзе ён нарадзіўся, дзе быў шчаслівы, месца, вядомае ў Беларусі і далёка за яе межамі.

Імя славутага земляка, слава і творчасць класіка сусветнай літаратуры яднае культурныя прасторы краін. Завоссе стала месцам сумеснай памяці суседніх з намі народаў, якія таксама лічаць Міцкевіча сваім нацыянальным паэтам, таму што месца ў гістарычнай спадчыне не патрабуе змены дзяржаўных меж, а наадварот, з’яўляецца добрай падставай для паразумення і дабрачыннасці. Адам Міцкевіч не дзеліць нас, а аб’ядноўвае, пашырае сяброўскае паразуменне народаў у культурным дыялогу.

 

Праграма свята:

Экскурсіі для гасцей і ўдзельнікаў свята па экспазіцыі Музея-сядзібы Міцкевічаў “Завоссе”:

11.30-12.00

12.15-12.45

12.30-15.00

15.00-15.30

10.40-11.00 – урачыстая сустрэча ганаровых гасцей і ўдзельнікаў фэста “Адамаў шлях пад вечным небам” на “Перхавіцкім кірмашы” (лакацыя 1)

10.30-11.00 – радыёканцэрт “Мелодыі Баранавіцкага краю”

11.00-15.00:

  • “Горад майстроў” (лакацыя 2) Выстаўка работ майстроў народнай творчасці. Майстар-класы па кавальству і разьбе па дрэве, ганчарству
  • Гандлёвыя рады (лакацыя 9) Сувеніры, кнігі, харчовыя кропкі
  • Выстаўка мастацкіх работ, фотавыстаўка (лакацыя 3)

12.00-15.00 — “Тут я пакінуў частку сваёй душы”, пленэр маладых мастакоў Баранавіцкага раёна на сядзібе Міцкевічаў

“Рыцарскі стан” (лакацыя 4)

13.00-14.00 – выступленне клуба гістарычнай рэканструкцыі “Кантон Цюрых” Карчоўскага СДК

14.00-15.00 – “Шляхецкі двубой” (касцюміраваны інтэрактыў ад валанцёраў-аніматараў)

“Бібліятэчны падворак” (лакацыя 10)

11.00-11.30; 15.00-15.30 – “Падарожжа ў чароўны свет батлейкі”, музейна-педагагічны занятак

11.30-12.00 – “Фэсцік. Гулянне ў народным стылі”, музейна-педагагічны занятак

12.00-13.00 – рэгіянальныя сустрэчы “Бібліятэчны марафон”

13.00-13.45 – літаратурна-грамадская акцыя “Чытаем Мікцевіча разам”

13.45-15.00 – рэгіянальныя сустрэчы “Бібліятэчны марафон”. “Вяртаем вялікія імены”, падвядзенне вынікаў творчага конкурсу

Дзіцячая і інтэрактыўная пляцоўкі (лакацыя 11)

12.00-13.00 – салонныя гульні “Флірт-залёт”

12.00-16.00:

  • фотазона “З часоў шляхецкіх” (Студня лакацыя 14)
  • “Паштоўка з мінуўшчыны”/экслібрыс, інтэрактыўная пляцоўка
  • “Складзі пазлы” (ілюстрацыі да твораў Адама Міцкевіча), інтэрактыўная пляцоўка

14.00-14.45; 15.00-15.45 – “Радавод”, інтэрактыўная музейная праграма

Канцэрт “Адамаў шлях пад вечным небам” (лакацыя 6)

10.40-11.00 – выступленне народнага ансамбля старадаўняй музыкі “Кантраданс”, ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 3 г. Баранавічы”

11.00-11.10 – пралог – тэатралізаванае прадстаўленне “Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў…”

11.10-11.40 – вітальныя словы арганізатараў і ганаровых гасцей свята.

11.40-12.00 – працяг тэатралізаванага прадстаўлення “Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў…”

12.00-12.10 – выступленне Установы культуры “Хор “Mаёвы квят” Цэнтра нацыянальных культур (Мінск)

12.10-14.10 – “У нашым краі засталася мода гуляць і пець пад музыку свайго народа…”Выступленні творчых і тэатральных калектываў Баранавіцкага рэгіёна

14.10-14.40 – падвядзенне вынікаў, уручэнне грамат і памятных сувеніраў удзельнікам свята

14.40-15.00 – эпілог – тэатралізаванае прадстаўленне “Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў…”

15.00-16.00 – радыёканцэрт “Мелодыі Баранавіцкага краю”

 

 

Ад’езд з Мінска ў 8.30.

Кошт паездкі па маршруце “Мінск – Завоссе – Мінск”:

  • 20 руб. – дарослыя
  • 10 руб. – школьнікі, навучэнцы, студэнты
  • дзеці да 5 гадоў – бясплатна
  • Пры папярэднім набыцці квіткоў з 24 да 28 верасня 2018:
  • 15 руб. – дарослыя
  • 7руб. 50 кап. – школьнікі, навучэнцы, студэнты

 

Месца правядзення: Брэсцкая вобл, Баранавіцкі раён, в. Завоссе.

Тэлефон для даведак: (17) 334-56-21

 

Крыніца: Музей гісторыі беларускай літаратуры

 

Прочитано 4262 раз