Пятница, 03 12 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сугучча: Беларуская літаратура ў Расіі

У 2018 годзе ў Маскве пабачыў свет беларускі выпуск «Роман-газеты». Прайшло тры гады з хвосцікам. Выпуск атрымаў розгалас і ў Расіі, і ў Беларусі.

Тады пад адной вокладкай нумара за 2018 год сучасную прозу Беларусі прадстаўлялі Алег Ждан, Алена Папова, Алена Брава, Людміла Рублеўская, Алесь Бадак. Назву выпуску дало адно з апавяданняў аўтарытэтнага беларускага празаіка Алеся Бадака, які за сваю творчую працу адзначаны медалём Францыска Скарыны, ордэнам Францыска Скарыны. «Уцёкі на край дажджу: сучасная проза Рэспублікі Беларусь», канешне ж, аб’ядналі творчасць усяго некалькіх з многіх дзясяткаў вартых публікацыі ў перакладзе на рускую мову сучасных пісьменнікаў Беларусі.

Варта заўважыць, што «Роман-газета» яшчэ і раней ў апошні, скажам так, постсавецкі час звярталася да беларускай прозы. Параўнальна нядаўна ў розных яе выпусках друкаваліся творы Вячаслава Бандарэнкі, Сяргея Трахімёнка. У «Детской роман-газете» – Уладзіміра Ліпскага, Алеся Карлюкевіча. А што да ранейшай гісторыі, то з гісторыяй выдання звязаны імёны народных пісьменнікаў Беларусі Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Івана Чыгрынава, шмат каго яшчэ з аўтарытэтных літаратараў. Публікацыя ў гэтым выданні, як правіла, звязаная з вялікімі тыражамі, прыносіла пісьменнікам усесаюзную славу, спрыяла веданню пра іх творчасць не толькі на прасторы Савецкага Саюза, але і паўсюль, дзе шматнацыянальную савецкую літаратуру адкрывалі праз рускую мову.

 
Мы збіраемся зрабіць такі «беларускі выпуск» традыцыйным, -- дзеліцца сваімі развагамі галоўны рэдактар «Роман-газеты» Юрый Казлоў. – Ведаю, што ў Беларусі і сёння даволі інтэнсіўна развіваецца проза. Найлепей – жанр аповесці. З цікавасцю чытаю часопіс «Нёман». Крожны яго нумар прыносіць нейкія адкрыцці. Сачу за навінкамі беларускіх кніжных выдавецтваў. Такое супрацоўніцтва па прадстаўленню нацыянальнай прозы на рускай мове, на мой погляд, спрыяе і развіццю мастацкага перакладу.  

Добра было б, каб новы творчы праект заўважылі і ў маскоўскім Літаратурным інстытуце імя М. Горкага, дзе заўжды сярод навучэнцаў былі і перакладчыкі нацыянальных літаратур. А самае галоўнае пажаданне «новаму караблю» ў беларуска-расійскім творчым супольніцтве – шырэйшага ведання пра беларускую прозу ў розных рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.

А мо і беларускі бок, праз пашырэнне продажаў «Роман-газеты» у беларускіх кніжных крамах, паспрыяе развіццю стасункаў аўтарытэтнага выдання з беларускім чытачом?..

 

Мікола Берлеж

Крыніца: Звязда

 

Прочитано 7075 раз