Версия для печати

Сучасная ўзбекская паэзія – у часопісе «Полымя»

  • Среда, 13 января 2021 19:07

«Пахне світаннем зара над гарой,/ Чутны ў прасторы тысячы струн./ Светла душу ахінае спакой,/ Ноч жа – нібы ўтаймаваны скакун», – радкі з верша ўзбекскага паэта Аміркула КАРЫМАВА, творамі якога распачынаецца паэтычная падборка «Ад крокаў Машраба..: сучасная ўзбекская паэзія» ў студзеньскім нумары часопіса «Полымя» за 2020 год.

Разам сабраны творы трох паэтаў – акрамя вершаў «Мір» і «Вечар у гарах» Аміркула Карымава, яшчэ і паэтычныя здабыткі Сіражыддзіна САЙЙІДА, Азіза САІДА. Перакладчык – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола МЯТЛІЦКІ. Дарэчы, Мікола Міхайлавіч вельмі ўважлівы да творчасці паэтаў Азіі, у тым ліку – і да класічнай і сучаснай паэзіі Узбекістана, Казахстана, Таджыкістана, Туркменістана, Кыргызстана, тых краін, якія яшчэ зусім нядаўна ўваходзілі ў склад Савецкага Саюза. АБАЙ, Алжас СУЛЕЙМЕНАЎ і многія іншыя творцы цэнтральнаазіяцкага свой рэй з беларускім чытачом вядуць дзякуючы пераўвасабленням спадара Міколы Мятліцкага. 

А што да ўзбекскай паэзіі, то ў апошні час новыя пераклады з яе на беларускую мову з’явіліся ў альманаху «Далягляды», газеце «Літаратура і мастацтва». 

Сяргей Шычко

Прочитано 3591 раз