Пятница, 03 12 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Рускі пісьменнік Мікалай Чаркашын у Брэсце

Падзеі 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1944 па традыцыі сабралі на мяжы, у Брэсцкай крэпасці-героі, многіх і многіх гасцей. Не толькі з Беларусі, але і з Расіі. 

Сярод тых, хто не мог не прыехаць у горад над Бугам, -- і рускі пісьменнік Мікалай Чаркашын. Вось што ён расказвае пра сваю паездку:

– Мяне ўразіла чарговая сустрэча з берасцейцамі. Уразілі і захапілі падзеі, якія адбываліся ў гэтыя дні ў крэпасці, з цікавасцю слухаў выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. З цікавасцю слухаў выступленне Дзяржаўнага Сакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрыя Мезенцава. Рады таму, колькі моладзі прыйшло ў крэпасць. Ведаю, што ў пярэдадзень 22 чэрвеня ў музеі была прэзентавана кніга «Подзвіг савецкага народа бессмяротны…: Новыя экспазіцыі “Брэсцкай крэпасці-героя” і Музея на Паклоннай граы ў Маскве», якую па замове Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы выпусцілі ў Выдавецкім доме «Звязда». Канешне ж, новыя ўражанні падштурхнуць мяне і да новых твораў, прысвечаных ваеннаму мінуламу Беларусі, прысвечаных нашаму агульнаму змаганню з фашысцкімі агрэсарамі. 

Але ўжо і зараз пісьменніку, які нарадзіўся ў 1946 годзе ў беларускім Ваўкавыску, было што распавесці землякам. Нядаўна выйшаў яго раман «Берасцейскія вароты». Толькі што пабачыў свет у маскоўскім выдавецтве «Вече» раман «Бог не гуляе ў косткі». Дзеянне новага твора вядомага ваеннага пісьменніка разгортваецца ў памежных раёнах Заходняй Асобай ваеннай акругі ў перадваенны год і ў першыя дзесяць дзён пасля вераломнага нападу фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз. Поруч з лёсам галоўнага героя – камандуючага 10-й арміяй, якая базіравалася ў так званым Беластоцкім выступе, генерал-маёра Галубцова – прадстаўлены лёсы яго паплечнікаў, іншых генералаў 1941 года, а таксама малодшых камандзіраў, сяржантаў і проста шараговых чырвонаармейцаў. Асобнае месца выдзелена апісанню трагічнай сітуацыі, у якой пасля нашэсця акупантаў аказаліся мясцовыя жыхары: палякі, беларусы, яўрэі. Разгорнута шырокая панарама баявых дзеянняў адступаючых воінскіх злучэнняў РСЧА, якія аказалі сур’ёзнае супраціўленне пераўзыходзячым сілам праціўніка на ўсім шляху ад Брэста да Беластока, Гродна і Смаленска. 

– Збіраючы матэрыялы да рамана, я шмат разоў наведваў і Беларусь, – расказвае Мікалай Чаркашын, – і мне шмат хто дапамагаў парадамі. Не магу не сказаць дзякуй Мікалаю Быхаўцаву (Ваўкавыск), Вользе Цэйкала (Зэльва), Аляксандру Дударэнка (Мінск), Дзмітрыю Казловічу (Ваўкавыск),Станіславу Адасіку (Слонім), Андрэю і Алене Варабей (Брэст), Уладзіміру Лігуце (Гродна), Валерыю Чарапіцу (Гродна), Яўгенію Страшынскаму (Смаргонь) за дапамогу, падказкі, за падтрымку, ды і шмат яшчэ каму. 

Дарэчы, раман, які маскоўскае выдавецтва выпусціла ў серыі «У зводках не паведамлялася», рускі пісьменнік падараваў у чэрвеньскую сваю паездку Брэсцкай абласной бібліятэцы імя Максіма Горкага. Літаратар сустрэўся з кіраўніцтвам асветніцкай установы. Падарыў і розныя іншыя свае кнігі, якія пабачылі свет апошнім часам. Было абмеркавана пытанне аб будучай прэзентацыі раманаў Мікалая Чаркашына «Берасцейскія вароты» і «Бог не гуляе ў косткі» ў Брэсцкай аблансой бібліятэцы. Мяркуецца, што падзея адбудзецца ў верасні 2021 года. 

Мікола Берлеж

Прочитано 5891 раз