Воскресенье, 17 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пятрусь Броўка: нечаканы партрэт паэта. Тэатралізавана-інтэрактыўная дзея

  • Четверг, 29 апреля 2021 09:13

30 красавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею «Пятрусь Броўка. Нечаканы партрэт паэта», прысвечанаю жыццю і творчасці аўтара класічных вершаў «Пахне чабор» і «Александрына».

Вас чакае новае, незвычайнае знаёмства з народным паэтам Беларусі Петрусём Броўкам. Ён аўтар адных з самых пранікнёных вершаў пра каханне, у сваіх паэмах адзін з першых сярод беларускіх паэтаў вывеў вобраз непераможнага героя (паэма «Кастусь Каліноўскі»), не губляўся ў самых складаных сітуацыях, дапамагаў былым сталінскім зняволеным, вызначаўся непадманнай шляхетнасцю, за што яго вельмі любіў Уладзімір Дубоўка.

На вечарыне прагучаць невядомыя факты пра паэта, гледачы пазнаёмяцца з малавядомымі (але ад гэтага не меней шыкоўнымі) вершамі.

 

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

Уваход па квітку ў музей:

дарослыя – 4 руб.

студэнты і навучэнцы – 2 руб.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 363-97-50, (017) 342-09-81.

Прочитано 4910 раз