Понедельник, 26 07 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Прэзентацыі, аўтограф-сесіі і іншыя кніжныя імпрэзы

  • Четверг, 18 февраля 2021 11:42

На XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы нас чакае сустрэча з «Кнігамі нашага дзяцінства».

21 лютага 2020 г. Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» запрашае на свой стэнд у выставачны павільён у Мінску па праспекту Пераможцаў, 14 а 12-й гадзіне. 

Менавіта ў гэты час пачнецца прэзентацыя кніг ужо вядомай серыі «Кнігі нашага дзяцінства», у якой выдаўцы па традыцыі збіраюць і прапануюць увазе чытачоў творы класікаў беларускай літаратуры, адрасаваныя дзецям. Раней выйшла кніга Уладзіміра Караткевіча «Чортаў скарб». Зараз з навінак будуць прадстаўлены «Вершы, байкі, загадкі» народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. 

Дарэчы, на прэзентацыю прыйдзе і ўнучка Кандрата Крапівы – вядомы ў краіне захавальнік спадчыны драматурга, паэта, празаіка кандыдат мастацтвазнаўства Алена Ігараўна Атраховіч. Яна добра памятае свайго дзядулю, памятае яго адмысловыя ўрокі выхавання. Несумненна, госця раскажа і пра тое, як нараджаліся тыя ці іншыя творы славутага класіка, што, якія ідэі праз іх імкнуўся давесці да чытача Кандрат Крапіва. 

 

Сяргей Шычко

 

Прочитано 2797 раз